"Terra Teutonica 1360-1425"

living history community
Текущее время: 29-03, 13:00

Часовой пояс: UTC + 2 часа




Форум закрыт Эта тема закрыта, вы не можете редактировать и оставлять сообщения в ней.  [ Сообщений: 7 ] 
Автор Сообщение
 Заголовок сообщения: Щиты (ВКЛ и Русь)
СообщениеДобавлено: 29-12, 13:28 
Не в сети
рейхскомиссар ТТ-Ostland
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 11-04, 08:10
Сообщения: 5660
Откуда: Viborgs läns infanteriregemente.1627
Изображение
Павеза?
Изображение
дощатый щит, выгнутый, овальный
из VALDOVŲ RŪMŲ PARAMOS FONDAS (Археология Литвы)

_________________
"... или ты делаешь свое дело лучше всех, или это дело долго не протянет..." (с)

Луда это не просто бухалово, а новая эволюционная ветвь бухалова: ЛУДА - организованная перманентная пьянка на идеологической основе полного отрицания труда (с) Википедия by me..

"а бухать в историчном не заепло случаем???))))" (с) Jurgen

"Запомни сразу и навека, в любом сраженьи важны детали. Когда ты видишь костюм врага, он не притален, а наш - притален!" (с)


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения:
СообщениеДобавлено: 29-12, 13:28 
Не в сети
рейхскомиссар ТТ-Ostland
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 11-04, 08:10
Сообщения: 5660
Откуда: Viborgs läns infanteriregemente.1627
Печать князя Кейстута. 1387 год.
Изображение

Печать мазовецкого князя Земовита, 1343 год.
Изображение

Щит из Киевской псалтири. конец 14 века.
Изображение

_________________
"... или ты делаешь свое дело лучше всех, или это дело долго не протянет..." (с)

Луда это не просто бухалово, а новая эволюционная ветвь бухалова: ЛУДА - организованная перманентная пьянка на идеологической основе полного отрицания труда (с) Википедия by me..

"а бухать в историчном не заепло случаем???))))" (с) Jurgen

"Запомни сразу и навека, в любом сраженьи важны детали. Когда ты видишь костюм врага, он не притален, а наш - притален!" (с)


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения:
СообщениеДобавлено: 29-12, 13:29 
Не в сети
рейхскомиссар ТТ-Ostland
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 11-04, 08:10
Сообщения: 5660
Откуда: Viborgs läns infanteriregemente.1627
Мікола Плавінскі "ДА ПЫТАННЯ АБ РАННЯЙ ПАВЕЗЕ"
"Castrum, urbis et bellum "

Павеза — прамакутны шчыт з акруглым верхнім краем і падоўжным жэлабам пасярэдзіне. Назву «павеза» прынята звязваць з італьянскім горадам Павіа [1, с. 37], але яе фармаванне праходзіла, па меркаванні ўсіх сучасных даследчыкаў, у іншым рэгіёне. Гэтым рэгіёнам было памежжа між заходнімі і ўсходнімі славянамі і балтамі.

Канчатковае афармленне класічнай пяхотнай павезы адносіцца да часу Гусіцкіх войнаў [2, с. 39], але пачаўся гэты працэс значна раней. Менавіта раннюю гісторыю павезы я і паспрабую асвятліць (аналіз грунтуецца пераважна на іканаграфічных, сфрагістычных і археалагічных дадзеных).

Гэтае пытанне не новае ў зброязнаўчай навуцы. Раннім павезам прысвечана шмат літаратуры. Вывучэннем гісторыі павезы і яе паходжання займаўся чэшскі даследчык В.Дэнкштэйн [3]. Ён прыйшоў да высновы, што характэрная форма павезы ўзнікла ў Літоўска-Мазавецкім рэгіёне яшчэ ў ХІІІ ст. Вялікую ўвагу пытанню надаюць польскія зброязнаўцы. Праблему ўзнікнення павезы разглядаў А.Надольскі [4]. Высвятляючы балта-славянскія запазычанні ў ваеннай справе Тэўтонскага Ордэна, ён прыйшоў да высновы аб верагоднасці пранікнення павезы да крыжакоў і ў Мазовію з Русі пры пасярэдніцтве балтаў. Шмат працаваў над пытаннем А.Навакоўскі [5]. Ён лічыць, што павеза мае балтыйскае паходжанне. Гэтае самае меркаванне ўтрымліваецца і ў абагульняючых працах па гісторыі польскага ўзбраення [6]. Іншага погляду прытрымліваецца А.М.Кірпічнікаў, які лічыць, што першыя павезы з’явіліся на Русі [7, с. 47]. Гісторыю павезы вывучаў таксама нямецкі даследчык Х.Нікель [8].

Папярэднія даследаванні выявілі, што ранняя павеза была шчытом вершніка [3, с. 191]. Нягледзячы на розныя погляды на месца яе ўзнікнення, усе даследчыкі згаджаюцца, што самая ранняя трывала датаваная выява ўжо сфармаваўшайся павезы паходзіць з Мазовіі. Але па пытанні, ці былі ў яе яшчэ больш раннія прататыпы, погляды разыходзяцца. Калі А.М.Кірпічнікаў знаходзіць гэткія прататыпы ў ХІІ ст. [7, с. 47], дык А.Навакоўскі адмаўляе іх існаванне [9, с. 114].

І ўсё ж, якім часам варта датаваць першыя павезы? Цікавыя вынікі дае звядзенне ўсіх выяў ранніх усходнееўрапейскіх шчытоў з жэлабамі ў адну табліцу (мал. 1). Відавочна, што ўжо на мяжы ХІІІ-ХІV ст. шчыты з жэлабамі былі вядомы ў Мазовіі (мал. 1:4-6), на землях Тэўтонскага Ордэна (мал. 1:7), на Русі, у прыватнасці, на Смаленшчыне (мал. 1:21) і, напэўна, у Польшчы (мал. 1:2). А ў другой палове ХІV ст. павезы распаўсюдзіліся ў Вялікім княстве Літоўскім (мал. 1:22), Мазовіі (мал. 1:5, 6), Польшчы [10, с 95], Наўгародскіх (мал. 1:15-18) і Тэўтонскіх землях (мал. 1:9-12). Для першай паловы ХІІІ ст. дадзеных амаль няма. Таму пошук прататыпаў павезы ХІІІ ст. немагчымы без аналізу шляхоў яе фармавання ад ужо аформіўшыхся экзэмпляраў да іх непасрэдных папярэднікаў.

Самая ранняя павеза ўяўляе шчыт, які развіўся з міндалепадобнага шляхам скруглення ніжняй часткі і з’яўлення жэлаба (мал. 1:4). Ёсць падставы меркаваць, што яму непасрэдна папярэднічала міндалепадобнае прыкрыццё з жэлабам. Выява такога шчыта ёсць на касцяной пласціне ад кашалька з Пскова, якая датуецца ХІІ ст. (мал. 1:13) [11, с. 226, 229]. Верагодна, што яго папярэднікам быў міндалепадобны шчыт з падоўжнай рабрынай [7, с. 47]. Такія прыкрыцці існавалі ў ХІІ ст. у Заходніх землях Русі (мал. 1:19) [12, с. 141]. З гэтага часу яны вядомы па польскіх іканаграфічных крыніцах (мал. 1:1, 3) [13].

Але такі шлях быў, відавочна, не адзіным. Ёсць падставы меркаваць, што ў некаторых выпадках спачатку магла развіцца форма (абрысы), характэрная для будучай павезы, а толькі потым з’яўляўся жэлаб [12, с. 141]. А.М.Кірпічнікаў адзначаў распаўсюджанасць у старажытнарускай іканаграфіі «карытападобных» прыкрыццяў і лічыў іх папярэднікамі павезы [7, с. 47]. Зараз ёсць магчымасць удакладніць і пацвердзіць гэтую гіпотэзу. Сярод малюнкаў на костках з гар. Маскавічы (Браслаўскі р-н Віцебскай вобл.) ёсць выява воіна са шчытом, які вельмі нагадвае павезу, але яшчэ без жэлаба (мал. 1:20). Яшчэ больш выразную інфармацыю даюць пячаткі смаленскага князя Аляксандра Глебавіча [14]. На адной з іх бачны невялікі шчыт прамакутнай ці авальнай формы (мал. 1:21), а на другой — прыкрыццё блізкай формы ўжо набывае жэлаб (мал. 1:21). Падобная сітуацыя назіраецца на наўгародскіх сфрагістычных дадзеных другой паловы ХІV ст., дзе адначасова суіснуюць павезы, якія ўжо аформіліся (мал. 1:15, 17, 18), і шчыты вельмі блізкіх да іх абрысаў, але без жэлабаў (мал. 1:16). Плоскую паверхню маюць і некаторыя тэўтонскія прыкрыцці (мал. 1:8, 9).

Такім чынам, выяўляецца, што пачатак фармавання павезы варта аднесці прыкладна да канца ХІІ ст. Гэты працэс, напэўна, ішоў па двух напрамках (мал. 2). У ХІІ ст. падчас актыўных эксперыментаў па ўдасканаленні міндалепадобнага прыкрыцця (мал. 2:1) узніклі шчыты з падоўжнай рабрынай (мал. 2:2) [12, с. 141, 148]. Яны сталі непасрэднымі папярэднікамі шчытоў з жэлабамі, якія напачатку мелі яшчэ міндалепадобныя абрысы (мал. 2:3) і толькі з цягам часу наблізіліся да прамакутных і трапецападобных форм (мал. 2:4). У іншым выпадку міндалепадобны шчыт (мал. 2:6) трансфармаваўся шляхам спрамлення краёў (у першую чаргу ніжняга) да трапецападобных ці прамакутных форм (мал. 2:5). І толькі потым такія прыкрыцці набывалі прадольны жэлаб (мал. 2:4). Усе гэтыя змены былі досыць працяглымі. Пачаўшыся яшчэ ў канцы ХІІ ст., яны занялі, верагодна, і ХІІІ, і ХІV ст. Прычым у ХІІІ-ХІV ст. маглі адначасова суіснаваць ужо сфармаваўшыяся павезы і розныя мадыфікацыі «протапавезы» на падставе міндалепадобнага шчыта.

Не менш важкай, чым пытанне аб часе ўзнікнення павезы, з’яўляецца праблема яе паходжання. Але тут значна менш пэўнасці. Перадумовы для стварэння павезы і раннія этапы яе фармавання адбываліся на абсяжных тэрыторыях Паўднёвай і Усходняй Прыбалтыкі і рэгіёнаў, якія да яе прылягаюць (уключаючы Паўночны Захад Расіі і Заходнюю Русь, тэрыторыю Польшчы). На дадзены момант больш дакладная лакалізацыя, на мой погляд, не можа быць трывала абгрунтавана.

Праведзены аналіз выявіў, што з канца ХІІ ст. у вялікім рэгіёне Усходняй і Паўднёвай Прыбалтыкі і на тэрыторыях, якія да яе прылягаюць, пачаўся працэс фармавання павезы. Развіццё ранняй павезы адбывалася па двух асноўных напрамках. Яе прататыпамі сталі мадыфікацыі міндалепадобных шчытоў. Ужо на мяжы ХІІІ-ХIV ст. павезы распаўсюдзіліся ў Мазовіі, на тэрыторыі Тэўтонскага Ордэна, у заходніх рускіх землях, верагодна, у Польшчы. Прыкладна ў другой палове ХІV ст. арэал распаўсюджання павезы ахапіў увесь балтыйска-польска-рускі рэгіён.

--------------------------------------------------------------------------------

Спіс літаратуры

1. Denkstein V. The Bohemian Pavise in Turin Armeria Reale Collections // Armi Antiche. Bolletino dell’ Accademia di S. Marciano- Torino. Numero unico. 1965.
2. Denkstein V. The Bohemian Pavise in Turin Armeria Reale Collections.
3. Denkstein V. Pavisis of the bohemian type II // Acta Musei Nationalis Pragae, Vol. XVIII, Series A-History. — 1964; Denkstein V. The Bohemian Pavise in Turin Armeria Reale Collections.
4. Nadolski A. Niektóre elementy bałto- słowiańskie w uzbrojeniu i sztuce wojennej krzyżaków // Pomorana Antiqua. — T. V., 1974.
5. Nowakowski A. Przyczynki do poznania tak zwanej zbroi mazowieckiej // KHKM, R. XXI, 1973, nr. 2; Nowakowski A. Jeszcze o geneze paweży (Uwagi na margenesie książki A.N. Kirpichnikowa) // KHKM, 1980, nr. 1; Nowakowski A. Uzbrojenie wojsk krzyżackich w Prusach w XIV w. i na początku XV w. // AAL, Nr. 29, 1980, s. 100—103; Nowakowski A., 1994. Arms and armor in the medieval Teutonic Order’s State in Prussia. Łódź. 1994, p. 81.
6. Polska technika wojskowa do 1500 roka. — Warszawa, 1994. — S. 245; Uzbrojenie w Polsce średniowiecznej 1350–1450. — Łódź, 1990. — S. 95; Uzbrojenie w Polsce średniowiecznej 1450–1500. — Toruń, 1998. — S. 102.
7. Кирпичников А.Н. Военное дело на Руси в ХIII–XV в. — Л., 1976.
8. Nikel H. Der mittelalterliche Reiterschield. Inaugural-Disertation zur Erlangerung des d. Phil. Fak. d. Freien Universität. — Berlin, 1958.
9. Nowakowski A. Jeszcze o geneze paweży (Uwagi na margenesie książki A.N. Kirpichnikowa) // KHKM, 1980. — Nr. 1.
10. Uzbrojenie w Polsce średniowiecznej. 1350–1450. — Łódź, 1990.
11. Лабутина И.К., Кондратьева О.А. Пластины с изображением кентавра и фантастического животного из раскопок во Пскове // СА. — №4.
12. Плавінскі м.А. Засцерагальнае ўзбраенне ІХ–ХІІІ ст. на тэрыторыі Беларусі // ГАЗ №16. — Мн., 2001.
13. Gimbutiene M. Balti aizvçsturiskajos Laikos. — Riga, 1994; Kajzer L. Uzbrojenie i ubiór rycerski w średniowecznej Małopolsce w świetle źródeł ikonograficznych. — Wrocław–Warszawa–Kraków–Gdańsk, 1976. — Ryc. 26: b.
14. Янин В.Л., Гайдуков П.Г. Актовые печати Древней Руси Х–ХV в. — Т. III: Печати, зарегистрированные в 1970–1996 г. — М., 1988. — Табл. 48. — № 805, 806. "

Взято с :
http://kamunikat.fontel.net/www/knizki/ ... rum/23.htm

_________________
"... или ты делаешь свое дело лучше всех, или это дело долго не протянет..." (с)

Луда это не просто бухалово, а новая эволюционная ветвь бухалова: ЛУДА - организованная перманентная пьянка на идеологической основе полного отрицания труда (с) Википедия by me..

"а бухать в историчном не заепло случаем???))))" (с) Jurgen

"Запомни сразу и навека, в любом сраженьи важны детали. Когда ты видишь костюм врага, он не притален, а наш - притален!" (с)


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения:
СообщениеДобавлено: 29-12, 13:30 
Не в сети
рейхскомиссар ТТ-Ostland
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 11-04, 08:10
Сообщения: 5660
Откуда: Viborgs läns infanteriregemente.1627
Из Бохана:

Цитата:
"Апошні від шчытоў, прадстаўленых на пячатках літоўскіх князёў другой патовы XIV - першай паловы XV ст., - гэта т. зв. «павеза», якая характарызуецца падоўжанай формай, блізкай да крыху звужанага ўнізе прастакутніка са скругленымі вугламі, у якіх цэнтр падзяляўся вертыкальным жолабам, што надаваў шчыту трохчасткавы характар. Павезы можна заўважыць на пячатках Кейстута за 1379 г., Вітаўта за 1379 i 1413 гг., а таксама Лінгвена Сымона за 1385 г.388 Як i трохкутны, i паўкруглы шчыт, павеза была добра вядомая ў тагачаснай Еўропе, прычым у шэрагу цэнтральнаеўрапейскіх краін яна выступае як «літоуская». Нават больш, найноўшыя дасягненні заходніх, асабліва польскіх, збраязнаўцаў сведчаць, што гэты тып шчыта быў сканструяваны менавіта ў балтыйскім рэгіёне, хоць расійскі даследчык А.М. Кірпічнікаў прытрымліваецца думкі, што самі балтыйскія народы запазычылі яго на Русі.389
Надзвычай каштоўнай i бадай што адзінай крыніцай, прыдатнай для рэканструкцыі формаў шчытоў другой паловы XV ст„ з’яўляюцца мініяцюры Радзівілаўскага летапісу. Нягледзячы на тое, што значная частка мініяцор стваралася на аснове ранейшых арыгіналаў, большасці тыпаў шчытоў, адлюстраваных у летапісе, фіксуецца i ў іншых крыніцах XV - пачатку XVI ст., у тым ліку замежных, што прымушае думаць пра адлюстраванне мініяцюрыстамі калі не ва ўсіх, то ў большасці выпадкаў менавіта тагачасных відаў гэтага важкага элемента засцерагальнага ўзбраення."


Павезы в Радивиловской летописи встречаются реже чем круглые и миндалевидные, но чаще чем тарчи.

Цитата:
"3 пачатку XVI ст. інфармацыю аб шчытах, ужываных у Вялікім Княстве Літоўскім, прыносяць таксама пісьмовыя крыніцы, якія для гэтага часу з’яўляюцца абсалютна дамінуючымі, хоць i не самымі прыдатнымі для рэканструкцыі формаў шчытоў. Найбольш выйгрышным у гэтым сэнсе ўяўляецца тэрмін «павеза», які па-ранейшаму абазначаў шчыт з вертыкальным жолабам. «Аўтарытэт» павезы ў XVI ст. быў досыць значным, што абумовіла вызначэнне менавіта гэтага тыпу шчыта ў якасці нарматыўнага для апалчэнцаў Вялікага Княства статутамі 1529 i 1566 гг396. Тым не менш у дакументах, якія ілюструюць рэальны стан узбраення гэтага перыяду, павезы, асабліва кавалерыйскія «павезкі», фігуруюць не так часта, як можна было б чакаць. «Щитов великих драбских (напэўна, пяхотных павезаў. — Ю. Б.) 4 а малых павезок 4» узгадваюцца сярод дзесяці шчытоў, пералічаных у «рэестры паспалітых рэчаў скарбных» за 1510 г397. Пяхотныя павезы развітых формаў, з вертыкальным жолабам, які ўгары завяршаецца раструбападобным выступам, паказаны ў руках наёмных драбаў на карціне «Бітва пад Оршай» (іл. XXIV b). Фігуруюць павезы побач з узорамі, названымі абагульняльным тэрмінам «щит», у попісах харугваў Васілішскай i Медніцкай валасцей за 1563 (?) г398. У якасці нетыповых шчытоў павезы фіксуюцца таксама гравюрай Цунта, якая ілюструе сустрэчу маскоўскага пасла ў Гродне ў 1567 г. (іл. XXXVIII b)."

_________________
"... или ты делаешь свое дело лучше всех, или это дело долго не протянет..." (с)

Луда это не просто бухалово, а новая эволюционная ветвь бухалова: ЛУДА - организованная перманентная пьянка на идеологической основе полного отрицания труда (с) Википедия by me..

"а бухать в историчном не заепло случаем???))))" (с) Jurgen

"Запомни сразу и навека, в любом сраженьи важны детали. Когда ты видишь костюм врага, он не притален, а наш - притален!" (с)


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения:
СообщениеДобавлено: 29-12, 13:31 
Не в сети
рейхскомиссар ТТ-Ostland
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 11-04, 08:10
Сообщения: 5660
Откуда: Viborgs läns infanteriregemente.1627
Alryk
Изо-источники:

Большая печать Витовта:

Изображение

Печать мазовецкого князя с замечательным "польским" именем Тройден:

Изображение

Печать еще одного мазовшанина,- князя Вацлава из Плоцка:

Изображение

Новгород:

Изображение

Польша, Краков[img]
http://g.io.ua/img_aa/large/1285/72/12857268.jpg[/img]

Ппрорисовки печатей привелённых выше.
а) Печать Бернарда из Швейдница(она нас не интересует)
в)Печать князя Мазовецкого 1343 г.
с)Печать Князя Тройдена Мазовецкого(ей скреплен документ 1341 года)
Изображение

_________________
"... или ты делаешь свое дело лучше всех, или это дело долго не протянет..." (с)

Луда это не просто бухалово, а новая эволюционная ветвь бухалова: ЛУДА - организованная перманентная пьянка на идеологической основе полного отрицания труда (с) Википедия by me..

"а бухать в историчном не заепло случаем???))))" (с) Jurgen

"Запомни сразу и навека, в любом сраженьи важны детали. Когда ты видишь костюм врага, он не притален, а наш - притален!" (с)


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения:
СообщениеДобавлено: 29-12, 13:33 
Не в сети
рейхскомиссар ТТ-Ostland
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 11-04, 08:10
Сообщения: 5660
Откуда: Viborgs läns infanteriregemente.1627
Alryk пишет:
Радивиловская рукопись:

Осада Владимира ростово-суздальскими войсками
Изображение
Миниатюра иллюстрирует слова текста: "Михалко же затворися во граде... и приехаша же со всею силою Ростовскыя земля на Михалка к Володимерю..."
Крайний слева всадник

Проникновение заговорщиков в спальню Андрея Боголюбского
Изображение
"Постигши бо ночи субботней, вземше оружие, яко зверие дивие, идеже бе блаженный и лежа в постельнице, и силою отломише двери у сеней".
Воин слева от входящего в дверь.

Нападение заговорщиков на Андрея Боголюбского
Изображение
"Окании же всовашеся в постельницю вси, и иссекше его саблями и мечи, и идоша прочь".
Здесь понятно. Особенно доставляет поза и выражение лица убиваемого)))

Морской поход Игоря на Царьград
Изображение
Сразу три воина с павезами

Поход Игоря с союзниками на греков
Изображение

_________________
"... или ты делаешь свое дело лучше всех, или это дело долго не протянет..." (с)

Луда это не просто бухалово, а новая эволюционная ветвь бухалова: ЛУДА - организованная перманентная пьянка на идеологической основе полного отрицания труда (с) Википедия by me..

"а бухать в историчном не заепло случаем???))))" (с) Jurgen

"Запомни сразу и навека, в любом сраженьи важны детали. Когда ты видишь костюм врага, он не притален, а наш - притален!" (с)


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения:
СообщениеДобавлено: 01-06, 12:40 
Не в сети
главбюргер
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 15-08, 16:34
Сообщения: 7047
Откуда: Brzesc, Bialorus
http://dregowia.blogspot.com/2010/08/pa ... proba.html

Статья на польском о генезисе малых павез в прусско-литовском регионе.
С фото и картинками.

_________________
Living history community "Die stadt Elbing 1360-1410"
Ska, piwo, halabardy!


Вернуться к началу
 Профиль  
 
Показать сообщения за:  Поле сортировки  
Форум закрыт Эта тема закрыта, вы не можете редактировать и оставлять сообщения в ней.  [ Сообщений: 7 ] 

Часовой пояс: UTC + 2 часа


Кто сейчас на конференции

Сейчас этот форум просматривают: нет зарегистрированных пользователей и гости: 0


Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения

Найти:
cron
Powered by Forumenko © 2006–2014
Русская поддержка phpBB