"Terra Teutonica 1360-1425"
http://terra-teutonica.ru/

Всякие полезности: ВКЛ и Новгород
http://terra-teutonica.ru/topic699.html
Страница 5 из 5

Автор:  Юрген Клинсманн [ 29-12, 16:32 ]
Заголовок сообщения: 

Свежая статья тверской исследовательницы Ю.В.Степановой "Древнерусский костюм по письменным и археологическим источникам X-XV вв." (// Древняя Русь. Вопросы медиевистики. № 4(42), декабрь 2010. М., 2010. С.84-92.)

http://www.box.net/shared/qn60z13uk2

Автор:  Ugni [ 19-02, 10:36 ]
Заголовок сообщения: 

http://www.tforum.info/forum/index.php? ... pid=308893

Находки предметов вооружения и деталей доспехов из раскопов у Петровских ворот Пскова, доклад С. Салмина (текст и слайды)

Автор:  Ugni [ 03-04, 22:37 ]
Заголовок сообщения: 

Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVIстагоддзях
Бохан Юрый

http://kamunikat.org/halounaja.html?pubid=10037

Автор:  Юрген Клинсманн [ 04-04, 04:57 ]
Заголовок сообщения: 

эхбля, апиридил, ну пусть буит и в библиотечке тоже)

Автор:  Ugni [ 13-04, 17:27 ]
Заголовок сообщения: 

Изображение литовской погони на реликварии-кресте 15 века, который выставлялся в Вавеле.

Изображение

Автор:  Ugni [ 07-10, 22:30 ]
Заголовок сообщения: 

Katilas. Talpa 2,5-3l. Pagal IX-XIIIa. Latvijos ir Prūsos archeologinius radinius

Изображение

Автор:  Ugni [ 21-12, 15:11 ]
Заголовок сообщения: 

Ugni (16:06:12 21/12/2011)
чел из вильнюса написал на ТФ:
Могу немножко похвастатся, что похожий предмет (набицепсник - rerebrace) в это лето нашли и у нас, только металические заклепки и полосы сняты, но остались яркие следы от них. Публикация почти готова

Автор:  RokeAlva [ 23-12, 06:10 ]
Заголовок сообщения: 

Что именно за набицепсник?

Автор:  Ugni [ 23-12, 19:47 ]
Заголовок сообщения: 

шинный на кожаной основе

Автор:  Ugni [ 02-05, 19:04 ]
Заголовок сообщения:  Re: Всякие полезности: ВКЛ и Новгород

Цитата:
Традыцыйныя алкагольныя напоі Беларусі (+ рэцэпты)

Самымі старажытнымі алкагольнымі напоямі былі піва і мёд. Піва выраблялася толькі верхняй ферментацыі, звычайна малога мацунку (2–3 аб.%), але спажывалася ў знач. колькасці, у пэўным сэнсе замяняючы прахаладжальныя напоі. Піва было нетрывалым, але яго варылі (асабліва ў фальварках) досыць часта. У параўнанні з сучаснасцю значна больш распаўсюджаным было піва цалкам ці часткова з пшанічнага соладу ("белае"). Піўныя поліўкі (з жаўткамі, тварагом, смятанай — граматка*) да 19 ст. замянялі сярэдняму класу каву і гарбату. Пітны мёд, у залежнасці ад прапорцыі мёду і вады ды ступені перагонкі, меў мацунак ад 12% да 50%; асабліва цаніўся мёд, які "сыцілі" ў Коўне. У адрозненне ад Расійскай дзяржавы, вытворчасць і спажыванне алкагольных напояў былі істотна дэцэнтралізаваныя. Хаця сяляне мусілі набываць іх толькі ў корчмах, што належалі іх панам, яны маглі вырабляць пэўную колькасць самастойна на галоўныя царкоўныя святы або на вяселле; магдэбургскія гарады мелі на выключнае права вытворчасці і продаж напояў у корчмах, што належалі магістратам; існавалі таксама адмысловыя мядовыя брацтвы, сябры якіх мелі права самастойнага вырабу пэўнай колькасці напояў у канун вялікіх святаў.

Віно ўжывалася ў літургічнай практыцы праваслаўнай і каталіцкай царквы, а таксама было артыкулам раскошы. Яно імпартавалася з Грэцыі і Малдовы (мальвазія, царкоўныя кагоры), з 16 ст. найбольшую папулярнасць сярод шляхты набыло віно з Венгрыі (асабліва такай). У 17–18 ст. пашырылася мода на рэйнскія, якія ў Рэчы Паспалітай пілі з цукрам, і французскія віны. Гарэлка (вино горелое) з’явілася ў ВКЛ ў канцы 15 ст. і па меры змяншэння выдаткаў на яе вытворчасць паступова выцясняла піва і асабліва мёд, з кан. 17 – пач. 18 ст. заняўшы месца асноўнага алкагольнага напою. У залежнасці ад ступені дыстыляцыі яе мацунак вагаўся ад 15–20% (г.зв. простая) да "акавіты" (каля 70%). Папулярнымі напоямі шляхты былі розныя лікёры, настойкі і наліўкі на аснове гарэлкі, з дадаткам зёлак, мёду, спецый, ягад, цукру — зуброўка, крупнік**, крамбамбуля, траянка і г.д.

* Граматка, фарамушка, бярмушка — старадаўняя назва поснай поліўкі з піва.

На працягу многіх стагоддзяў шляхецкае сняданне было немагчыма ўявіць без адмысловага піўного супа, які запраўляўся, як правіла, сырымі яечнымі жаўткамі, а таксама смятанай, тварагом ды рознымі спецыямі (кменам, цынамонам, цукрам і г.д.). Такі суп было прынята есці з грэнкамі. Піўныя супы або нават проста піва, падагрэтае з кавалкамі чэрствага хлеба ці тварагом, замянялі за шляхецкім сталом каву ды гарбату, якія пачалі іх выцясняць толькі з XVII ст., але яшчэ і ў XIX ст. граматка карысталася вялікай папулярнасцю. Вялікім яе аматарам, асабліва падчас посту, быў кароль і вялікі князь Жыгімонт Стары.

** Кру́пнік — старадаўні алкагольны напой, накшталт лікёру, са спірту (ці акавіты), мёду і спецый (цынамон, ваніль, гваздзікі, імбір і мускатны арэх). Вядомы ў Польшчы і ВКЛ з XVIII ст., быў у пэўным сэнсе канкурэнтам нямецкага пуншу. Традыцыйна крупнік падавалі гарачым у малых фарфоравых філіжанках, але ў менш фармальных умовах пілі і са шкляніц, або нават з драўляных ці цыновых лыжак. Існаваў рытуал “палення” крупніку — усе інгрэдыенты складваліся ў вялікую гліняную місу і падпальваліся; паступова палаючая сумесь набірала цёмнаянтарны колер і спецыфічны карэнны водар; па знаку гаспадыні ўсе сабраныя адначасова дзьмулі на полымя, каб яго згасіць. Майстэрства прыгатавання крупніку лічылася ў XIX ст. неабходнай вартасцю гаспадыні шляхецкага дому, да некаторых майстрыняў госці з'язджаліся адмыслова дзеля гэтай нагоды з акругі радыюсам 80 км. Асабліва славіліся крупнікі з Коўна. У ВКЛ таксама былі папулярнымі фруктовыя крупнікі, у якія дадаваліся малінавы або вішнёвы сокі, журавіны і г.д. У наш час крупнік вырабляецца прамыслова ў Польшчы і Літве.

Рэцэпт крупніку
1 л спірту, 1 кг мёду, 1 л вады. Дадаткі: 1 галінка цынамону, 1 мускатны арэх, 6 гваздзікоў, 2 карані імбіру, 1 галінка ванілі, кавалак апельсінавай скуркі. (Можна таксама ўжываць сушаныя кветкі ружы, руты, ягады ядлоўцу і г.д

Страница 5 из 5 Часовой пояс: UTC + 2 часа
Powered by phpBB® Forum Software © phpBB Group
http://www.phpbb.com/