"Terra Teutonica 1360-1425"

living history community
Текущее время: 28-03, 22:41

Часовой пояс: UTC + 2 часа




Форум закрыт Эта тема закрыта, вы не можете редактировать и оставлять сообщения в ней.  [ Сообщений: 16 ] 
Автор Сообщение
 Заголовок сообщения: Структура войск ВКЛ
СообщениеДобавлено: 13-06, 08:24 
Не в сети
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 03-10, 07:14
Сообщения: 294
ВОЙСКА ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ ХІV–ХV ст. Юрась Бохан (Мінск)

Структура і прынцыпы камплектацыі войска Вялікага княства Літоўскага ў другой палове ХІV–ХV ст. адлюстраваны ў пісьмовых крыніцах таго часу вельмі цмяна. У прывілеі, вы-дадзеным Ягайлам пасля заключэння Крэўскай уніі, у 1387 г., агаворваецца, што ў выпад-ку ўварвання непрыяцеля ў землі дзяржавы яе насельніцтва прыцягваецца «ad insequutionem huiusmodi, quod Pogonia uulgo dictur, non solum armigeri, uerum etiam omnis masculus, cujuscunque status aut conditions extiterit, dum modo arma bellicosa gestare poterit, proficici teneatur» [1, с. 2]. Слынны польскі даследчык Г.Лаўмяньскі атаясамляе згаданую «Пагоню» з паспалітым рушэннем, добра знаным як асноўная форма вайсковай арганізацыі Вялікага княства ў ХVI ст. [2, с.225]. Аднак той факт, што ў ёй мусілі браць удзел не толькі «armigeri», але і ўсё мужчынскае насельніцтва, здольнае насіць зброю, а таксама надзвычай вузка акрэсленыя функцыі (пераследванне адступаючага ворага) пры-мушае разглядаць яе не як спосаб камплектавання войска ў сціслым разуменні гэтага сло-ва, а як форму арганізацыі мірнага па сутнасці насельніцтва, закліканага да падтрымання чыста вайсковых фармаванняў на этапе, калі разгром ворага быў, у асноўным, завершаны, альбо, прынамсі, было спынена яго прасоўванне ўглыб тэрыторыі. У іншых выпадках, пры вядзенні баявых дзеянняў на непрыяцельскіх землях, а тым больш у выпадку мабілізацыі ў маштабах усёй дзяржавы, падобная форма арганізацыі вайсковых сілаў наўрад ці была магчымай. Такім чынам, «Пагоня» хутчэй набліжалася не да паспалітага рушэння, а да г. зв. «абароны зямлі» (expeditio domestica, defensio terrae), добра вядомай, напрыклад, у Польшчы і сягаючай сваімі каранямі ў вельмі аддаленыя часы [3, с. 427; 4, с. 59–60; 5, с. 192–193]

Са згаданага прывілея Ягайлы вынікае, што апалчэнцы, якія бралі ўдзел у «Пагоні», узбройваліся за свой кошт. Можна меркаваць, што тая частка гэтых апалчэнцаў, для якой ваенная служба з’яўлялася не асноўным заняткам, а, хутчэй, акцыяй надзвычайнай, выкарыстоўвала ўсе падручныя сродкі, прыдатныя ў той ці іншай ступені для ваенных мэтаў, у тым ліку не толькі зброю, але і адпаведныя прылады працы. Прынамсі ніякіх дакументаў, рэгламентаваўшых узбраенне непрафесійных удзельнікаў апалчэння, на сённяшні дзень не выяўлена. Можна таксама меркаваць, што большасць такіх імправізаваных ваяроў павінна была складаць пешую частку «Пагоні».

Пэўную глебу для разважанняў аб магчымасці прыцягнення насельніцтва, змабілізаванага ў рамках «Пагоні», да ўдзелу ў доўгатэрміновых рэйдах даюць звесткі аб грунвальдскай выправе Вітаўта. Паводле ўскосных дадзеных, у ёй брала ўдзел як кавалерыя, так і пяхота. Так, комтур Рагнеты даносіў 27 лістапада 1409 г. маршалку Тэўтонскага ордэна, што вялікі князь загадаў кожнаму коннаму і пешаму ў рамках падрыхтоўкі да паходу мець свой правіянт; 18 снежня таго самага года комтур Астэродэ інфармаваў маршалка аб на-мерах Вітаўта і Ягайлы сабрацца ў Плоцку з конным і пешым войскамі [6, с. 204]. Разам з тым, Длугаш, падрабязна апісваючы шыхтаванне вялікакняжацкага войска, характарызуе яго як выключна коннае [7, с. 19–20]. Адсюль вынікае, што пяхота, калі яна на самай справе была ў арміі Вітаўта пад Грунвальдам, не складала якой-небудзь асобнай фармацыі, не знаходзілася ў баявых шыхтах, значыць, выконвала толькі дапаможныя функцыі, напрыклад, па ахове абозу альбо па дабіванню і пераследванню ўжо разгромле-нага праціўніка, інакш кажучы, такія, якія ўскладаліся на непрафесійных удзельнікаў «Пагоні». Паводле звестак Длугаша, спецыфічныя задачы выконвала пяхота падчас вы-правы Вітаўта на Ноўгарад у 1428 г. Каб забяспечыць войску магчымасць перасоўвання па балоцістай мясцовасці, вялікі князь выкарыстоўваў пехацінцаў (храніст называе лічбу 10 000 чалавек) для пабудовы грэблі ў Чорным Лесе [7, с. 362–363]. Трэба, аднак, заўважыць, што ў абодвух выпадках узнікаюць вялікія сумненні ў магчымасці татальнай мабілізацыі ўсяго мужчынскага насельніцтва, у выніку якой краіна засталася б не толькі без абаронцаў на выпадак узнікнення пагрозы з іншага боку, але і ўвогуле без працоўных рук. Таму з большай доляй верагоднасці можнa дапусціць зварот да абмежаванай мабілізацыі альбо да прыцягнення ў войска неваеннаабавязанага люду па-за рамкамі «Пагоні» і з вузка акрэсленымі задачамі, якія прадугледжвалі толькі дапаможна-тэхнічныя функцыі.

Як ужо адзначалася, аснову ўзброеных сілаў Вялікага княства Літоўскага, ці ўласна вой-ска, складала кавалерыя. Нават калі дапусціць, што непрафесійныя ваяры маглі раз-пораз выязджаць у «Пагоню» конна, то ўсё роўна давядзецца канстатаваць, што касцяк рэгуляр-най конніцы дзяржавы фарміраваўся за кошт асоб, для якіх вайсковая служба з’яўлялася прафесійным абавязкам. Апроч згаданых у прывілеі 1387 г. рыцараў-«armigeri», гэта былі і прадстаўнікі некаторых іншых сацыяльных слаёў, валодаўшых зямельнай маёмасцю на рыцарскім праве. У ХVI ст. яны служылі асабіста і выводзілі атрады-почты прапарцыя-нальна колькасці сялянскіх службаў, што меліся ў іх распараджэнні. Умовы адбывання вaйсковай павіннасці ваенна-служылым людам раней, у другой палове ХIV–ХV ст., вы-глядаюць менш акрэсленымі, бо агульнадзяржаўных актаў, якія б яе рэгламентавалі, не было. Хутчэй за ўсё, нормы рыцарскай службы ў кожным канкрэтным выпадку залежалі ад двухбаковага пагаднення паміж сеньёрам і васалам, тады як адзінай нормы ўвогуле не існавала. У большасці зямельных наданняў ХV ст. пытанне асабістага ўдзелу васала ў вай-сковых выправах сеньёра не закранаецца, альбо, што радзей, агаворваецца выключна колькасць выстаўляемых ім ваяроў, хаця ў шэрагу выпадкаў можна здагадацца і аб службе ўласнай персонай [8, с. 91; 9, с. 1286–1287; 10, с. 111]. На жаль, недахоп інфармацыі не дазваляе дакладна сказаць, ці існаваў у Вялікім княстве Літоўскім падзел на паспалітае рушэнне (expeditio generales), куды ўладальнік зямлі павінен ехаць асабіста, і выправу з маёнткаў, калі патрабавалася толькі выстаўленне адпаведнай колькасці ваяроў, як тое ме-ла месца ў суседняй і саюзнай Польшчы [4, с. 56–60; 5, с. 192–193]. Уяўляецца, аднак, праўдападобным, што звычайнай была такая форма мабілізацыі, як паспалітае рушэнне, з патрабаваннем асабістай службы, тады як выстаўленне адных толькі почтаў практыкава-лася, ізноў жа, у складзе паспалітага рушэння, у досыць рэдкіх, выключных выпадках, на-прыклад, у выпадку старасці ці хваробы ваеннаабавязанай асобы, знаходжання маёнткаў у руках удоў альбо духавенства і г.д. Менавіта такая практыка фіксуецца нарматыўнымі актамі ўжо ў першай палове ХVI ст. [1, с. 170–173].

_________________
Изображение


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения:
СообщениеДобавлено: 13-06, 08:29 
Не в сети
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 03-10, 07:14
Сообщения: 294
Надзвычай рэдка агаворваецца ў зямельных наданнях характар узбраення падчас вайско-вай службы. Акрамя тых выпадкаў, калі яны абмяжоўваліся патрабаваннем служыць, без ніякіх іншых удакладненняў, тыповымі з’яўляюцца апеляцыі да традыцыі, г.зн. да нормаў службы, якія існавалі перад гэтым, альбо да нормаў, што прымяняліся ў дачыненні іншых землеўладальнікаў [8, с. 18, 19, 21, 25, 27–30, 40, 43, 47–48; 10, с. 49, 104, 186]. Разам з тым, шэраг згадак аб падставовых прынцыпах рэгламентацыі ўзбраення ўжо ў другой па-лове ХІV–ХV ст. дазваляе заўважыць існаванне ў Вялікім княстве Літоўскім у гэты час дзвюх асноўных катэгорый ваяроў. Так, Длугаш сцвярджае, што Ягайла ў 1383 г. здабываў Драгічын Надбужскі «cum triginta lanceis et sexaginta balistariis» [11, с. 133]. Паказальным з’яўляецца не толькі перaлічэнне капійнікаў і стральцоў, менавіта арбалетчыкаў, але і іх прапорцыя — 1:2, якая, на думку многіх аўтараў, лічылася на Захадзе стандартнай. У рэальнасці падобная прапорцыя магла вытрымлівацца не заўсёды і ў польскім войску, на-прыклад, на аднаго капійніка ў сярэднім прыпадалі тры стральцы [4, с. 59–61; 5, с. 194].

Суадносіны капійнікаў і стральцоў у сярэднявечных еўрапейскіх арміях былі цесна звяза-ны з камплектацыяй драбнейшых арганізацыйных адзінак у выглядзе т.зв. «кап’я», якое складалася з аднаго цяжэй узброенага рыцара, забяспечанага дрэўкавай зброяй і спецыялізаванага выключна ў рукапашным баі, а таксама некалькіх лягчэйшых стральцоў. Верагодна, такія адзінкі, правобраз почтаў, вядомых у Вялікім княстве Літоўскім у ХVI ст., меў на ўвазе солтыс Жамойцкі, калі пісаў у 1409 г. Сунігайлу, старасце Ковенскаму, што ў яго адсутнасць у Жамойці ліцвіны аб’ездзілі гэты край, на той час падпарадкаваны крыжакам, уздоўж і ўпоперак — адны ў тры, а другія ў чатыры кані [6, с. 165].

Нягледзячы на існаванне пэўных стандартаў у камплектацыі коп’яў, іх рэальны склад залежаў найперш ад фінансавых магчымасцяў землеўладальнікаў, прычым найменшая ўніфікацыя назіралася ў колькасці стральцоў. Сустракаліся коп’і, складзеныя толькі з капійнікаў без стральцоў альбо нават выключна са стральцоў, прычым у апошнім выпадку стасаванне тэрміна «кап’ё» выглядае вельмі ўмоўным і выступае, фактычна, толькі як даніна традыцыі [4, с. 49–50]. Падобная сітуацыя, як падаецца, мела месца і ў Вялікім кня-стве Літоўскім. Так, у 1424 г. Свідрыгайла, тады князь Чарнігаўскі, надаў нейкаму Максіму Драгасінавічу вёску Косава і іншыя ўладанні ў Снятынскай воласці з тым, каб ён «с того села служити к нашей потребизне копьем а двемя стрелци», г.зн. камплектным кап’ём. У 1438 г. Геранім Стрэчэнавіч за атрыманыя ад Свідрыгайлы вёскі Белікоўцы і Слабодка ў Латычоўскім павеце абавязваўся служыць «с того именья копьем и где будет нам потребно». Ажно «двема копьи» павінен быў адбываць на карысць Свідрыгайлы вай-сковую павіннасць кухмістр Пётр Мышковіч, які ў тым самым годзе атрымаў грамату на вёскі Баршчоўку, Барок і Кандзітава ў Крамянецкім павеце. У 1445 г. той самы князь жалаваў шляхціцу Фёдару Жуку з братам вотчыну Рычагаў, «а с того нам имают служити и нашим наместником двума стрелцема на заволаную войну, яко инии земяне служат». У 1425 г. Вітаўт надаў нейкаму Пятру з Гумова войтаўства Тыкоцінскае з патрабаваннем службы ад згаданага Пятра «et sui succesors ad omnes expeditiones generales cum uno balistario» [10, с. 49, 59; 12, с. 28, 35; 13, с. 156].

Коп’і-почты арганізоўваліся ў буйнейшыя атрады — харугвы, якія выступалі ў якасці асноўных арганізацыйна-тактычных адзінак войска Вялікага княства Літоўскага, таксама, як і войскаў яго галоўнага саюзніка і галоўнага праціўніка — Польшчы і Тэўтонскага ор-дэна. У Грунвальдскай бітве ўдзельнічала 40 харугваў Княства, з якіх Длугаш дакладна пералічвае 21. Харугвы арганізоўваліся паводле тэрытарыяльнай прыметы альбо выстаўляліся буйнейшымі землеўладальнікамі. Колькасны склад харугваў залежаў най-перш, як можна меркаваць, ад мабілізацыйных магчымасцяў кожнага рэгіёну ці княжац-кай вотчыны, хаця можна таксама дапусціць існаванне пэўнай стандартызацыі ў камплектаванні гэтых адзінак. Пра гэта сведчыць данясенне комтура Рагнеты комтуру Брандэнбурга і маршалку Ордэна напярэдадні грунвальдскай выправы (14 чэрвеня 1410 г.), у якім сцвярджаецца, што Вітаўт змабілізаваў на 5 тыдняў у Жамойці з кожнага краю па 300 чалавек, якія 13 чэрвеня ўжо рушылі ў паход. Не выключана, што падобная коль-касць ваяроў з’яўлялася для харугваў ліцвінскага войска нормай [6, с. 209].

Формай баявога шыхтавання кожнай харугвы з’яўлялася звужаная наперадзе калона — клін. Длугаш інфармуе, што падчас маршу саюзных войскаў да межаў Ордэна ў рамках Вялікай вайны Вітаўт «Lithuanicum ordinat exercitum, et dividens illum vetusto patriae more per cuneos et turmas, in quolibet cuneo milites in equis humilioribus, aut parum bene armis vestitos, in medio constituit, quos alii in equitatu potiori et insigniter armati includebant. Cunei autem huiusmodi pressi et glomerati ordinum raritatem abhorrebant: unus taten cuneus ab altero per late patens ac distinctum spatium tendebatur... Hos tandem cuneos... quadraginta signis, quae banderia vocitamus, attribuit...» [7, с. 19–20].

Падобная пабудова войска была добра вядома ў некаторых краях тагачаснай Еўропы, у прыватнасці, у Германіі і Польшчы. Яе сутнасць заключалася ў размяшчэнні наперадзе калоны, а таксама, верагодна, па яе баках — найбольш баяздольных у рукапашнай сутыч-цы рыцараў — капійнікаў, якія пракладалі шлях у непрыяцельскіх шыхтах і падтрымліваліся стральцамі, страляўшымі з глыбіні калоны навесам, паверх галоў пярэдніх ліній [4, с. 85–88].

Інфармацыя Длугаша аб размешчаных усярэдзіне ліцвінскіх кліноў недастаткова ўзброеных ваярах на горшых канях і атачаўшых іх рыцарах, забяспечаных добрымі канямі і выдатным узбраеннем, а таксама звесткі, хаця і спарадычныя, аб існаванні ў Вялікім кня-стве Літоўскім капійнікаў і стральцоў дазваляюць дапусціць бытаванне тут цяжкай і лёг-кай кавалерыі, якая адрознівалася не толькі наступальнай зброяй, але і комплексам ахоўных сродкаў і якасцю выкарыстоўваемых каней. Эліту войска ў такім разе павінны былі б складаць цяжкаўзброеныя капійнікі на вынослівых канях і ў найбольш надзейным засцерагальным узбраенні, як тое мела месца на Захадзе. Разам з тым, як паказваюць даследаванні апошняга часу, погляд на капійнікаў як на рыцараў, пагалоўна «закаваных у сталь», выглядае занадта спрошчаным; паміж гэтай катэгорыяй ваяроў і менш элітнымі стральцамі не існавала ў той час дакладнай мяжы ў плане выкарыстоўваемага ахоўнага ўзбраення, бо найлепш экіпіраваныя стральцы маглі набліжацца ў гэтым сэнсе да некато-рых не самых заможных капійнікаў, аснову баявога касцюма якіх складалі шлем і кальчу-га, толькі часткова дапоўненыя пласцінавымі элементамі, у тым ліку дэталямі пакрыццяў рук і ног [3, с. 425–426; 5, с. 194]. Калі ж гаварыць пра войска Вялікага княства Літоўскага, то насычанасць яго ўзбраеннем была, як падаецца, яшчэ ніжэйшай, чым у бліжэйшых заходніх суседзяў гэтай дзяржавы, на што звярталі ўвагу сучаснікі. А.Надольскі, імкнучыся рэабілітаваць Княства і абвергнуць сталае ўяўленне аб прымітыўнасці бытаваўшага тут узбраення, прапанаваў тэзіс аб яго «рускім», усходнееўрапейскім характары, за заходнееўрапейскі нічым не горшым, але іншым, пры-стасаваным да адметных геастратэгічных умоў [4, с. 81–83].

З гэтым меркаваннем славутага польскага даследчыка можна пагадзіцца толькі з вельмі сур’ёзнымі агаворкамі. Несумненна, палажэнне аб значных уплывах рускага элемента на фарміраванне агульнага аблічча ліцвінскага войска немагчыма абвергнуць, асабліва пры-маючы пад увагу тэрытарыяльную экспансію Вялікага княства Літоўскага на ўсход і ўключэнне вайсковых адзінак толькі што далучаных рускіх тэрыторый у вайсковую сістэму дзяржавы. Аднак у часы павелічэння тэрыторыі Княства за кошт рускіх зямель шляхі ў эвалюцыі сродкаў вайны на захадзе і ўсходзе Еўропы яшчэ не паспелі кардыналь-на разысціся. На Русі досыць шырока выкарыстоўваліся колкавыя даспехі, у тым ліку кальчужныя нагавіцы, пласцінкавыя даспехі «на аснове» і раменнага мацавання, коп’і, ар-балеты, шчыты, мячы і г.д., прычым варта падкрэсліць, што некаторыя віды ўзбраення, трактуемыя часам як тыпова «рускія», такія, напрыклад, як лямелярныя даспехі, былі доб-ра вядомы ў краях «лацінскай» Еўропы яшчэ ў канцы ХІV ст. Поўны пласцінавы даспех, які ў той час з’яўляўся найноўшым вынаходніцтвам заходняй платнерскай думкі, не атрымаў ва ўсходнерускіх княствах распаўсюджання, аднак, і традыцыйныя сродкі аховы дазвалялі стварыць тут дастаткова манументальнае пакрыццё ваяроў, у дачыненні якіх да-кументы канца ХІV ст. адзначалі: «От глав их и до ногу все железно». Верагодна, атрады менавіта такіх байцоў акрэсліваюцца ў творах Кулікоўскага цыкла як «каваная раць». Ак-рамя таго, у гэтых творах узгадваюцца і элементы ўзбраення яўна заходняга паходжання — «суліцы нямецкія», «шаломы нямецкія», «корды ляцкія» і г.д. Нават калі дапусціць, што падобная зброя тычыцца перадусім ліцвінскіх атрадаў, прыведзеных на Кулікова поле Альгердавічамі, то і тады факт іх фіксацыі ўяўляецца вельмі паказальным, тым больш што Літва ў такім разе павінна была б выступаць як відавочны рэпрэзентант мілітарнай куль-туры Захаду [14].

_________________
Изображение


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения:
СообщениеДобавлено: 13-06, 08:36 
Не в сети
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 03-10, 07:14
Сообщения: 294
Паміж іншым, гаворачы аб несумненных уплывах рускай вайсковай традыцыі на землях Вялікага княства Літоўскага, не варта іх занадта перабольшваць. Уяўляецца, што ў пер-шую чаргу тут былі пашыраныя тыя элементы ўсходняга ўзбраення, у тым ліку, напэўна, не толькі рускага, якія па баявых якасцях набліжаліся да заходніх аналагаў — колкавыя і пласцінкавыя даспехі, адкрытыя шлемы-шаломы, абухова-ўдарная зброя і інш. Яны не толькі прыжыліся на мясцовай глебе, але ў шэрагу выпадкаў трансфармаваліся, з улікам адметных геастратэгічных варункаў, у самабытныя віды зброі. І «рускае», і «літоўскае» ўзбраенне, такое, як спічастыя шлемы «spiczenghelme» i «pekilhube», шчыты-павезы альбо кароткія коп’і-суліцы не толькі даказала сваю эфектыўнасць у барацьбе з заходнім праціўнікам, але нават было ў шэрагу выпадкаў ім перанятае. Калі ж закрануць тэзіс аб перавазе ў ліцвінскім войску ў другой палове ХІV — першай палове ХV ст. тых усходніх відаў зброі, якія не мелі аналагаў на Захадзе, то ён уяўляецца, хутчэй, вынікам непаразу-мення. Гэта тычыцца, напрыклад, шабляў, якія і ў другой палове ХVІ ст., калі засваенне падобнай клінковай зброі праходзіла асабліва шпаркімі тэмпамі, прычым не толькі ў Кня-стве, выразна дамінавалі толькі на поўдні дзяржавы. Прыярытэтнае выкарыстанне ў ліцвінскім войску мячоў, кордаў і цесакоў пацвярджаецца і археалагічнымі крыніцамі.

Няшмат можна сказаць аб працэнтных суадносінах у ліцвінскім войску лукаў і арбалетаў. Апошнія, несумненна, ужываліся тут ужо ў другой палове ХІV ст. даволі шырока. Сярод найбольш яскравых прыкладаў іх выкарыстання трэба назваць бітвы на Сініх Водах і на Ворскле, а таксама выправу Ягайлы на Драгічын Надбужскі (1383 г.). Такім чынам, лук не з’яўляўся манапалістам сярод ручных відаў кідальнай зброі, хаця як важны элемент рус-кай вайсковай традыцыі павінен прысутнічаць прынамсі на ўсходніх абшарах Княства. Разам з тым, лук нельга лічыць зброяй выключна ўсходняй. Ён быў добра вядомы, у тым ліку і як кавалерыйская прылада, у розных краях «лацінскай» Еўропы, уключаючы бліжэйшых заходніх суседзяў Вялікага княства Літоўскага, хаця і не заўсёды з’яўляўся там падставовым відам зброі далёкага бою [15, с. 28; 16, с. 215–216].

З улікам вышэйсказанага, традыцыйны набор узбраення ваяроў Вялікага княства Літоўскага можна трактаваць як дастаткова еўрапейскі, хаця і архаічны з пункту гледжан-ня найноўшых дасягненняў тагачаснай тэхнічнай думкі Захаду. Дадаўшы да гэтага спецыфічныя арганізацыйна-тактычныя прынцыпы, якія ляжалі ў аснове фарміравання ліцвінскіх збройных сілаў, давядзецца прызнаць іх адметны характар у параўнанні з вой-скам Усходняй Русі. Вельмі паказальнай у гэтым сэнсе з’яўляецца інфармацыя Патрыяр-шага альбо Ніканаўскага летапісу аб прыездзе на службу да вялікага князя маскоўскага ў 1435 г. Івана Бабы, «Дрютских князей, и той изрядив свой полк с копьи по-литовски» [17, с. 22]. Калі б атрад згаданага князя нічым не адрозніваўся ад маскоўскіх вайсковых адзінак, то наўрад ці была б патрэба акцэнтаваць увагу на яго «літоўскасці». Цікава такса-ма, што летапісец падкрэслівае капійнічы характар палка (харугвы?) Бабы, уласцівы, як вядома, і заходнім арміям. Няясна, праўда, што дакладна тут маецца на ўвазе пад коп’ямі: драбнейшыя арганізацыйныя адзінкі ці спецыфічны від дрэўкавай зброі, але, несумненна, гаворка не ідзе пра тыповыя для балтаў кароткія вошчапы-суліцы, для акрэслення якіх на Русі ўжываўся асобны тэрмін.

У адрозненне ад зямель Маскоўскай Русі, якая не сутыкалася непасрэдна з войскамі «лацінскай» Еўропы, Вялікае княства Літоўскае мела з імі справу пастаянна, што не толькі патрабавала імкнення да пэўнага стандарта баявога рыштунка, але і стварала магчымасці для здабыцця заходняга ўзбраення ў выглядзе трафеяў. Вядомым фактам з’яўляецца збяд-ненне асартыменту крыжацкіх арсеналаў пасля Вялікай вайны [18, с. 92–93], прычым зброя палеглых у Грунвальдскай бітве братоў Ордэна мусіла трапіць у рукі не толькі палякаў, але і падданых Вітаўта, якія пэўна ж мелі ў ёй не меншую патрэбу. Здабыванне сродкаў вядзення вайны ў якасці трафея мела месца і пасля бітвы пад Вількамірам у 1435 г., калі, па словах Длугаша, палякі і ліцвіны ўзбагаціліся зброяй і канямі пераможаных прыхільнікаў Свідрыгайлы, сярод якіх былі, апроч русінаў і татараў, чэхі, сілезцы, інфлянцкія і прускія рыцары, а таксама наёмнікі з іншых краёў Еўропы [7, с. 565].

Гатоўнасць войска Вялікага княства Літоўскага да запазычання заходніх мадэляў узбраен-ня яскрава праявілася таксама ў імпарце вайсковага рыштунку з Польшчы, які ў шырокіх маштабах разгарнуўся пасля заключэння Крэўскай уніі і знайшоў адлюстраванне ў наратыўных крыніцах і рахунках польскага каралеўскага двара. У асобных выпадках польскія майстры імкнуліся дагаджаць дастаткова спецыфічным, арыентальным густам заказчыкаў, аднак, у сваёй масе, як падаецца, пастаўлялася тыповае ўзбраенне, выкананае па заходняму cтандарту, асабліва ў выпадках высылкі буйных партый зброі. Разам з тым, як сведчаць рахункі, далёка не ва ўсіх выпадках на землі Вялікага княства Літоўскага завозіліся выключна найноўшыя элементы ўзбраення, рэпрэзентаваўшыя апошнія дасягненні заходняй тэхнічнай думкі, такія, напрыклад, як пласцінавыя даспехі ці агняст-рэльная зброя. Сярод амуніцыі трапляліся і дастаткова шэраговыя рэчы — адкрытыя шле-мы-шаломы альбо колкавыя панцыры, якія не былі нечым незвычайным і на ўсходнееўрапейскіх землях, прычым камплект набытага такім чынам асобнымі ліцвінамі ўзбраення мог быць даволі сціплым. Відавочна, што даўзбраенне вялікакняжацкага войска за кошт польскага імпарту мела на мэце не толькі забеспячэнне ваяроў Княства перадавой еўрапейскай зброяй, але і задавальненне вострай патрэбы ва ўзбраенні наогул. Размова пра пастаўку вайсковага рыштунку з Польшчы ў Літву была б няпоўнай без згадкі аб скар-зе крыжакоў на Канстанцкім саборы ў 1416 г., дзе яны жаліліся, што палякі адпраўляюць літоўцам, схізматыкам і ерэтыкам вайсковыя прылады, у тым ліку «armis, armigeris, instrumentis variis bellicis, studiosis artibus, artificibus, thoracibus, cassidibus, loricis, pixidibus, bombardis, equis, gladiis, bombardarum pulveribus, balistis, machinis», і г.д. [6, с. 1027–1028].

Высветліць, з якой інтэнсіўнасцю ішло насычэнне войска Вялікага княства Літоўскага за-ходняй зброяй, на сённяшні дзень не ўяўляецца магчымым. Мелі яе, відавочна, прадстаўнікі палітычнай эліты дзяржавы, аб чым сведчаць выявы на пячатках літоўскіх князёў канца ХІV — першай паловы ХV ст., дзе адлюстраваны, між іншым, пласцінавыя даспехі, шаломы-баскінеты, прылбіцы, конскія папоны-«кропежы». Ужо на Грунвальдскім полі ўзбраенне, аналагічнае заходняму не толькі па баявых якасцях, але і па знешнім выглядзе, не з’яўлялася ў харугвах Вітаўта, як падаецца, нечым выключна рэдкім. На гэта ўказвае адзін з эпізодаў бітвы, калі палякі нейкі час прымалі атакуючыя крыжацкія рэзервы за ліцвінаў, якія вярталіся на поле бою, і толькі нападзенне ордэнскага даводца на Дабяслава Алясніцкага, выехаўшага яму насустрач, выявіла памылку [7, с. 59]. На ўзнікненне непаразумення ў дадзеным выпадку ў значнай меры паўплывала наяўнасць у крыжацкіх шыхтах вялікай колькасці лёгкіх коп’яў-суліц, аднак, калі б іншае іх узбраен-не, у тым ліку засцерагальнае, кардынальна адрознівалася ад таго, якое палякі разлічвалі знайсці ў атрадах Вітаўта, блытаніна наўрад ці была б магчымай. Таму можна дапусціць, што прынамсі першыя лініі харугваў Вялікага княства Літоўскага былі ў дастатковай ступені ўкамплектаваны першакласным еўрапейскім узбраеннем, што, між іншым, не су-пярэчыць і ўжо прыведзенаму вышэй апісанню Длугашам ліцвінскіх кліноў, у якіх най-лепш узброеныя рыцары размяшчаліся наперадзе і, верагодна, па флангах.

Адметную частку войска Вялікага княства Літоўскага, прынамсі, пачынаючы з часоў Вітаўта, складалі татары, без якіх не абыходзілася ніводная сур’ёзная экспедыцыя гэтага славутага вялікага князя [6]. На жаль, крыніцы не даюць матэрыялу для рэканструкцыі ўзбраення і вайсковай манеры менавіта літоўскіх татараў, аднак, прымаючы пад увагу той факт, што яны на мяжы ХІV–ХV ст. толькі з’явіліся на абшарах Княства і наўрад ці паспелі адразу ж адысці ад мілітарных традыцый сваіх качавых супляменнікаў, можна з дастатковай доляй верагоднасці апеляваць да адпаведных залатаардынскіх аналогій. Та-тарскае ўзбраенне ХІV–ХV ст. на сённяшні дзень даволі добра вывучана, прычым даследаванні абвяргаюць погляд на татарскіх ваяроў як на выключна лёгкіх коннікаў. Да-казана, між іншым, што ў залежнасці ад сацыяльнай прыналежнасці і матэрыяльных магчымасцяў татары ўжывалі вельмі шырокі спектр узбраення, у тым ліку засцерагальнае, што дазваляе выдзеліць у іх асяроддзі лёгкую і цяжкую кавалерыю, хаця дакладную мяжу паміж першай і другой правесці цяжка. Да ахоўных сродкаў, вядомых татарам у другой палове ХІV — першай палове ХV ст., можна аднесці кальчугу, лямелярны і лямінарны даспехі, пласцінкі якіх вырабляліся як з жалеза, так і з цвёрдай скуры, камбінаваныя віды баявых пакрыццяў, у тым ліку колкава-пласцінкавыя, мяккія неметалічныя даспехі з лям-цу, скуры ці тканіны, часам падбітыя металічнымі пласцінкамі, што набліжала іх да еўрапейскіх платаў. Бытавалі металічныя пакрыцці канечнасцяў і шчыты акруглай формы. Шлемы пераважна мелі сфераканічныя абрысы, хаця выкарыстоўваліся і нізкія яйкапа-добныя нагалоўі з кальчужнай аховай твару. Практыкавалася таксама пакрыццё даспехам баявых каней.

_________________
Изображение


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения:
СообщениеДобавлено: 13-06, 08:40 
Не в сети
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 03-10, 07:14
Сообщения: 294
Асноўным відам наступальнага ўзбраення татараў з’яўляўся складаны лук, які мелі ўсе ваяры. Досыць шырока ўжываліся коп’і, аднак, капійнікаў у еўрапейскім разуменні гэтага слова татары не ведалі, паколькі спалучэнне дрэўкавай зброі з лукам сведчыць, хутчэй, не аб капійнічым, а аб універсальным характары ўзбраення ўладальніка. Комплекс насту-пальных сродкаў дапаўняла клінковая зброя, у пераважнай большасці шаблі, абухова-ўдарная зброя і арканы [20].

Такім чынам, можна дапусціць існаванне ў Вялікім княстве Літоўскім да сярэдзіны ХV ст., прынамсі, трох відаў кавалерыі — капійнічай, стрэльчай і універсальнай. Разам з тым, ад-сутнасць у большасці надаўчых актаў, рэгламентаваўшых умовы вайсковай службы, якога б то ні было акрэслення баявых сродкаў, якія павінен быў мець кожны канкрэтны прадстаўнік ваенна-служылага люду, стварала ўмовы для надзвычайнай стракатасці вой-ска. Асабліва гэта тычыцца засцерагальнага ўзбраення, якое ніяк не рэгламентавалася. У выніку аўтаматычнае атаясамленне капійнікаў з цяжкаўзброенымі, а стральцоў — з лёгкаўзброенымі кавалерыстамі можа разглядацца толькі як даніна традыцыі.

У сярэдзіне ХV ст. у рэгламентацыі ўзбраення ваяроў Вялікага княства Літоўскага на першае месца выступае новы прынцып — характар засцерагальных сродкаў. Ужо ў 1448 г. у грамаце вялікага князя Казіміра Ягелончыка магілёўскім баярам Ільінічам, валодаўшым Семянчыньскай зямлёй, прадпісывалася: «Нехай они нам по тому служат, как из своее от-чизны, доспехом». За дазвол нейкаму Андрэю Івашковічу купіць у 1487 г. сяло ў Смаленскім павеце Казімір патрабаваў: «нехай от тое селцо держит, а нам с того служит трема панцыры». Несці вялікаму князю службу «доспешную» абавязваўся за наданне яму ў 1494 г. сяла Залатовіч у Смаленскім павеце пісар ваяводы Віленскага Сенка Цераховіч. У тым самым годзе намеснік Смаленскі Юры Глябовіч надаў смаленскаму баярыну Цішку Дукіну сяло Каханоўскае ў Еленскай воласці, з якога ішла «шчытная» служба. У 1495 г. быў выдадзены дазвол дваранам Яну Катовічу і Мікалаю Завішычу апекавацца маёнткамі сваіх будучых жонак, дачок Яна Мышковіча Яковіча, за што яны мусілі «с тых именей службу заступовати по осми коней у зброях». Годам пазней вялікі князь Аляксандр абавязваў служыць «доспехом, а конем» троцкага баярына Мікалая Яновіча і г.д. [8, с. 8, 24, 44, 48, 49, 90, 91].

Ва ўсіх прыведзеных выпадках «даспешная», «панцырная» і «шчытная» службы не з’яўляліся сінонімамі і абазначалі, відавочна, розныя мадэлі адбывання вайсковай павіннасці. На гэта выразна ўказвае складзены ў канцы ХV ст. «рэестр смаленскіх князёў, баяраў і слуг», на жаль, не датаваны дакладна. Характар службы князёў і баяраў у гэтым дакуменце не ўдакладняецца, затое слугі падзяляюцца на тры вышэйзгаданыя катэгорыі. Так, сярод слугаў «Радщинского пути» пералічаны 13 «даспешных» і 9 «шчытных», «Мо-лоховского пути» — 8 «панцырных» і 16 «шчытных» слуг. «Слуги Светеславскии» неслі 14 «шчытных», 5 «панцырных» і 1 «даспешную» службу, «Мащинскии слуги» — 132 «панцырных» і 50 «шчытных» службаў і г.д. [21, к. 477–508].

Крытэрыі і прычыны выдзялення падобных катэгорый выглядаюць дастаткова зразумелымі. Рэгламентацыя засцерагальнага ўзбраення дазваляла вызначыць мінімальныя стандарты ў забеспячэнні ваяроў гэтым адным з найбольш каштоўных складнікаў баявога рыштунку і стварыць рэальныя грунты для падзелу кавалерыі на цяж-кую і лёгкую. Аднак застаецца не да канца зразумелым, ці ўвязвалася рэгламентацыя за-сцерагальнага ўзбраення з характарам наступальнай зброі. Для высвятлення гэтага моман-ту можна звярнуцца да польскіх рэалій, а менавіта да распрацовак вядомага тэарэтыка арганізацыі войска Яна Астрарога. Падобны зварот тым больш апраўданы, што ў часы кіравання Казімірa Ягелончыка Польшча і Вялікае княства Літоўскае зноў аб’ядналіся пад уладай аднаго манарха, які пры раздаванні зямельнай маёмасці ў Літве мог агаворваць умовы вайсковай службы з улікам польскага вопыту, які пастаянна меў перад сабой. Па-водле ўжо згаданых распрацовак Астрарога, зробленых ім, верагодна, у 1447–1454, альбо, што найпазней, у 1455–1460 г., выдзялялася некалькі катэгорый збройных з дакладна ак-рэсленым комплексам наступальнага і засцерагальнага ўзбраення. Ён лічыў, што капійнік павінен мець поўны даспех (arma integra), паўкапійнік (semihastarius) — кальчугу, нагруднік, абойчык, рукавіцы і шлем (galea et loricam, thoracem et torquem, vulgariter oboyczyk, cum chyrothecis), стралец — шлем, панцыр і ручніцу ці арбалет з 20 балтамі (galeam, loricam et bombardam vel balistam cum viginti sagittis). Асобна вылучае Астрарог таксама г.зв. «фехтавальшчыкаў» (gladiator), комплекс узбраення якіх складаўся са шлема, шчыта і мяча (galeam, scutum et ensem) [22, с. 256–257].

Пра надзённасць рэкамендацый Астрарога ва ўмовах настойлівай неабходнасці ў больш акрэсленай рэгламентацыі засцерагальнага ўзбраення сведчыць ухвала аднаго з вялікапольскіх сеймікаў за 1458 г., якая абавязвала кожнага ўладальніка гадавога даходу ў 100 грывен выстаўляць на вайну аднаго капійніка ў поўным даспеху на добрым кані (hastarium in integris armis bene fulcitum in bonoequo) разам з двума коннымі стральцамі ў колкавых панцырах, абойчыках і шлемах (in loricis colleriis, galeis). Даход у 20 грывен прадугледжваў выстаўленне аднаго коннага стральца з арбалетам, у панцыры, абойчыку і шлеме, тады як асобы, якія не мелі даходаў з чыншу, выпраўлялі з кожных 20 ланаў пех-тура са шчытом, шлемам і кордам (cum clipeo, galea et cultro) [23, с. 385].

Такім чынам, зыходзячы з тэндэнцый па ўнармаванню вайсковай павіннасці на землях бліжэйшага суседа і саюзніка, у Вялікім княстве Літоўскім у другой палове ХV ст. пад «даспешнымі» варта разумець ранейшых капійнікаў, а пад «панцырнымі» — стральцоў. На жаль, недахоп надаўчых актаў з разгорнутым апісаннем вайсковага рыштунку не даз-валяе прывесці больш вычарпальную аргументацыю на карысць гэтага дапушчэння. Вы-ключэнне складае наданне ў 1469 г. Якубам Неміровічам Шчытом войтаўства ў сяле Баціковічы Бельскага павета ягонаму дзяку Фёдару, за што апошні абавязваўся «с нами або нашими наследки на войну с кушею у панцерю з обсеичом и с прилбицою на нашей справе служити, ...на своем коне добром...» [19, к. 1286–1287]. Калі ж гаварыць пра поўны даспех, то погляд на яго як на прыналежнасць капійніка замацаваўся настолькі стала, што ў дакументах Вялікага княства Літоўскага і Польшчы ён у канцы ХV ст. і пазней выступае пераважна як «капійнічы даспех». Такі даспех з’яўляўся найбольш манументальным відам пакрыцця цела, які ахоўваў рыцара з ног да галавы і не патрабаваў дадатковага засцера-гальнага элемента ў выглядзе шчыта, рэкамендуемага Астрарогам для ўжывання найляг-чэйшым вершнікам, а згаданай ухвалай вялікапольскага сейміка — увогуле пехацінцам. Разам з тым, як сведчаць польскія рэаліі, шчыты працягвалі бытаваць нават у асяроддзі лёгкіх капійнікаў. Так, паводле статута 1474 г., прадстаўнікі гэтай катэгорыі кавалерыстаў, не меўшыя сялян, павінны былі служыць «cum iopula, torace, clipeo et pileo, glyczam habeat, in equo» [22, с. 268]. Мелі шчыты, раз-пораз, і польскія беспанцырныя стральцы. Таму можна меркаваць, што ў Вялікім княстве Літоўскім характар наступальнага ўзбраення «шчытных» таксама не быў ва ўсіх выпадках аднолькавы.

_________________
Изображение


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения:
СообщениеДобавлено: 13-06, 08:45 
Не в сети
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 03-10, 07:14
Сообщения: 294
Нягледзячы на фіксацыю ў дакументах другой паловы ХV ст. катэгорый ваяроў, адметных па характару засцеpагальнага ўзбраення, большасць надаўчых актаў у вызначэнні нормаў вайсковай службы па-ранейшаму апелявала да традыцый, якія маглі быць трактаваны до-сыць шырока. Выдзеліць усе магчымыя мадэлі ўзбраення, бытаваўшыя ў гэты час у Княстве, не ўяўляецца магчымым, але верагодна, што сітуацыя тут у нечым нагадвала поль-скае паспалітае рушэнне, дзе пры існаванні ваяроў, забяспечаных дрэўкавай зброяй, збро-яй далёкага бою, альбо толькі мячамі, налічвалася больш за дзесяць падвідаў кавалерыі, якія адрозніваліся найперш характарам ахоўных сродкаў, прычым некаторыя вершнікі не мелі іх зусім [24, с. 13]. Несумненна, што найлепш былі забяспечаны баявымі пакрыццямі цела заможныя феадалы і іх атрады. У якасці прыкладу можна прывесці адлюстраваны ў Пскоўскім першым летапісе эпізод, звязаны з ад’ездам з Пскова ў 1460 г. літоўскага князя Аляксандра Чартарыйскага і «двора его кованой рати боевых людей 300 человек, оприч кошевых» [25, с. 219].

Пры ўсім тым, што прынцыпы, якія абумовілі выдзяленне катэгорый ваяроў у другой па-лове ХV ст., не знайшлі адлюстравання ва ўсіх надаўчых актах гэтага часу, акцэнтаванне ўвагі на норме засцерагальнага ўзбраення вершнікаў лягло ў аснову нарматыўных патрабаванняў да вайсковага рыштунку ў пазнейшыя часы, калі рэгламентацыя баявых сродкаў замацоўвалася агульнадзяржаўнымі актамі.

Спіс літаратуры

1. Zbiór praw litewskich od roku 1389 do roku 1529. Tudzeź rozprawy sejmowe o tychźe prawach od roku 1544 do roku 1563. Poznań., 1841.
2. Łowmiański H. Studia nad początkami spoleczenstwa i państwa litewskiego. T.II. Wilno, 1932.
3. Nadolski A., 1990. Podsumowanie // Uzbrojenie w Polsce średniowiecznej 1350 – 1450. Łódż, 1990.
4. Nadolski A. Grunwald. Problemy wybrane. Olsztyn, 1990.
5. Nadolski A. Ogólna charakterystyka // Polska technika wojskowa do 1500 roku. Z dziejów nauki i techniki. T.1. Warszawa, 1994.
6. Codex epistolaris Vitoldi Magni Ducis Lithuaniae. 1376 – 1430, ed. A.Prochaska // Monumenta medii aevi historica res gestas Poloniae illustrantia. T.VI, cz.1. Cracoviae, 1882.
7. Długosz J. Opera Omnia cura. Alexandri Przedziecki edita. T.XIII. Cracoviae, 1887.
8. АЛМ. Т. 1, вып.1. Варшава, 1896.
9. РИБ. Т. 20. СПб., 1903.
10. АЗР. Т.І. СПб., 1846.
11. Długosii J. Annales sev cronicae incliti regni Poloniae. Liber decimus (X) 1370 – 1405. War-szawa, 1985.
12. Archiwum książąt Lubartowiczyw Sanguszków w Slawucie. T.1. Lw?w, 1887.
13. Vitoldiana. Codex privilegiorum Vitoldi magni ducis Lithuaniae 1386 – 1430. Zebrał i wydał Jerzy Ochmański. Warszawa – Poznań, 1986.
14. Кирпичников А.Н. Древнерусское оружие. Вып. 3. Доспех, комплекс боевых средств ІХ – ХІІІ вв. Л., 1971; Кирпичников А.Н. Военное дело на Руси в ХІІІ – ХV вв. Л., 1976; Кирпич-ников А.Н. Оружие времени Куликовской битвы // Вестник АН СССР. 1980, № 8.
15. Бехайм В. Энциклопедия оружия. СПб., 1995.
16. Nowakowski A. Uzbrojenie indywidualne // Polska technika wojskowa do 1500 roku. Z dzie-jów nauki i techniki. T.1. Warszawa, 1994.
17. ПСРЛ. T. XII. СПб., 1901.
18. Nowakowski A. Arsenały zamków krzyżackich w Prusach w latach 1364 – 1431 // Mediaevalia Archaeologica, Acta Archaeologica Lodziensia, nr.31. Wrocław, 1986.
19. Plewczyński M. Ludzie Wschodu w wojsku ostatnich Jagellon?w. Warszawa, 1995.
20. Горелик М.В. Монголо-татарское оборонительное вооружение второй половины ХІV – начала ХV в. // Куликовская битва в истории и культуре нашей Родины. М., 1983; Худяков Ю.С. Вооружение центрально-азиатских кочевников в эпоху раннего и развитого средневе-ковья. Новосибирск., 1991; Swiętosławski W. Uzbrojenie koczowników wielkiego stepu w czasach ekspansii mongolów (XII – XIV w.) Łódż., 1996.
21. РИБ. Т.27. СПб., 1910.
22. Szymczak J. Produkcja i koszty uzbrojenia rycerskiego w Polsce XIII – XV w. Łódż. 1990.
23. Szymczak J. Wyposazenie indywidualne // Uzbrojenie w Polsce średniowiecznej 1350 – 1450. Łódż., 1990.
24. Borzewski A. Siły zbrojne w wołoskiej wojnie Jana Olbrachta // Archiwum Towarzystwa Naukowego we Lwowie. Wydział II Historyczno-Filozoficzny. T.V. Lwów, 1927.
25. ПСРЛ. Т.ІV. СПб., 1848.
Сагановiч Г.М. «Войска ВКЛ у XVI-XVII стст.».1994.Навука i тэхнiка.
Бохан Ю.М. «Узбраенне войска ВКЛ др.паловы XIV-к.XVI стст.».2002.Экаперспектыва.

Zdzislaw Zygulski jun. «Bron w dawnej Polsce».1982.Warsawa.
Men-At-Arms. Polish armies 1569-1696 (1).
Men-At-Arms. Polish armies 1569-1696 (2).
Anna Wasilkowska «Husaria».1998.Interpress
Zdzislaw Zygulski Jun. «Husaria polska».2000.Pagina

_________________
Изображение


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения:
СообщениеДобавлено: 13-06, 10:52 
Не в сети
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 26-08, 16:24
Сообщения: 197
Откуда: Белый Тур
По моему вполне конкретно видно какая структура войск ВКЛ, была все-таки копейная сисема, чем и отличались от Руси, но доспех был как русским так и западным, вот только градацию как проводить не понятно, кому какой носить))

_________________
http://bely-tur.com/


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения:
СообщениеДобавлено: 13-06, 10:58 
Не в сети
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 03-10, 07:14
Сообщения: 294
В основном да. Еwgen привел предположение, что личная охрана князя могла называться дружиной. В принципе я с этим согласен. Конечно это не относится к всему войску.

_________________
Изображение


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения:
СообщениеДобавлено: 13-06, 13:52 
Не в сети
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 27-08, 14:21
Сообщения: 77
Откуда: Менская Харугва
Храбр писал(а):
чем и отличались от Руси, но доспех был как русским так и западным, вот только градацию как проводить не понятно, кому какой носить))

Я думаю тут играет роль только география и цена друг мой, т.к. не все могли сделать наши местные мастера, по этому нужно просто легенду думать хорошо. Например твой нагрудник вполне идет к западной части ВКЛ на (сотника\ротмистера\возможно бывалого и проф. драба и т.п.) а если рядом с тобой бегают трое бравых литвинских парней в ламелярах, то они например "призвались" на службу с восточных рубежей и занесла из нелегкая к тебе в подчинения где-то по середине государства (например).

Леш - я прав?


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения:
СообщениеДобавлено: 13-06, 14:10 
Не в сети

Зарегистрирован: 04-10, 20:39
Сообщения: 361
Ссори, но опять таки вопрос по терминалогии? Откуда она? К 14 веку её применить нереально;) Уж извините за навязчивость. :roll:

_________________
http://gedygold.livejournal.com/


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения:
СообщениеДобавлено: 13-06, 14:40 
Не в сети
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 26-08, 16:24
Сообщения: 197
Откуда: Белый Тур
Анджейпросто и ламеляр и чешую могли носить на западных рубежах, ведь нашли пластины в Гродно и Новогрудке. поэтому я склоняюсь к богатству владельца, если ты супер крут вот тебе запдный доспех, ну а свою почту можешь как угодно одевать))

_________________
http://bely-tur.com/


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения:
СообщениеДобавлено: 13-06, 14:52 
Не в сети
главбюргер
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 15-08, 16:34
Сообщения: 7047
Откуда: Brzesc, Bialorus
Я тоже думаю, что использование западноевропейского доспеха зависело по большей части от социального статуса и достатка владельца...

_________________
Living history community "Die stadt Elbing 1360-1410"
Ska, piwo, halabardy!


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения:
СообщениеДобавлено: 13-06, 15:23 
Не в сети
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 27-08, 14:21
Сообщения: 77
Откуда: Менская Харугва
Эх, найти бы источник на европейскую защиту рук\ног\головы и ламеляр мелкопластинчатый на корпусе - был бы новый вид :lol:
Gedygold - согласен, говорил утрированно :wink:
Храбр Ugni - не поспоришь. :cool:


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения:
СообщениеДобавлено: 13-06, 15:24 
Не в сети
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 03-10, 07:14
Сообщения: 294
Угу...Если в фаворе у власть придержащих. Если много бабок.
То конечно же кровно будешь заинтересован в том, что бы вооружиться получше. Охрану личную опять таки вооружить.
Но тут такая вот тонкость:
Если принадлежал какой-нибудь боярин к хоругве скажем Войдылы, которого Витовт страстно не любил и в конце концов повесил, то весьма вероятно что в 1410 году он ехал бы на Грюневальд(или его сын) на кабыздохе и в одной драной старой кольчуге, несмотря на то, что вотчина его где-нибудь в недалеко от Лиды (и слава Богу што и это не отобрали :wink: ).
Феодализм он сцуко, жестокий.

_________________
Изображение


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения:
СообщениеДобавлено: 13-06, 16:14 
Не в сети

Зарегистрирован: 04-10, 20:39
Сообщения: 361
Анджей, вот и отлично :cool:

_________________
http://gedygold.livejournal.com/


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения:
СообщениеДобавлено: 19-02, 09:54 
Не в сети
главбюргер
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 15-08, 16:34
Сообщения: 7047
Откуда: Brzesc, Bialorus
Цитата:
Русіны пад Грунвальдам (Дуброўнай) у 1410 г.
Генадзь Сагановіч

Праблема ўдзелу русінаў (пазнейшых беларусаў і ўкраінцаў) у галоўнай бітве з Нямецкім ордэнам у 1410 г., хоць ужо не раз краналася, заслугоўвае асобнага разгляду. Вырашэнне яе, як і апісанне самой бітвы, істотна залежала ад нацыянальнай пазіцыі аўтараў. Калі ў літаратурнай спадчыне данацыянальнага перыяду лаўры Грунвальду прыпісваліся адным палякам1, а не славянам наогул ці літоўцам, дык пазней, дзелячы славу грунвальдскага трыумфу, нацыянальныя гістарыяграфіі сутыкаліся ў вострых канфрантацыях2. Роля народаў у дасягненні перамогі часта ставілася ў залежнасць ад ліку харугваў „сваіх“, якія ўдзельнічалі ў бітве, а ступень іх гераізму — ад маштабаў сечы і ліку разгромленых нямецкіх фармаванняў. Перад спакусай завышаць дадзеныя адносна колькасці армій з абодвух бакоў, перабольшваць ролю „сваіх“ і не заўважаць заслуг іншых не ўдавалася ўстаяць не толькі папулярызатарам гісторыі, але і аўтарам навукова–папулярных ці нават навуковых публікацый.
Каб наблізіцца да больш–менш адэкватнага ўяўлення пра ўдзельную вагу канкрэтнага народа ў арміі Вітаўта ці Ягайлы, пачынаць неабходна з „самага складанага і спрэчнага пытання“ — з вызначэння агульнай колькасці ўзброеных сілаў, што ліпеньскай раніцай 1410 г. сутыкнуліся ў смяротнай сечы каля Грунвальда і Танэнберга. Рабіць гэта можна або на падставе мабілізацыйных магчымасцяў дзяржаў, з чаго нельга атрымаць дакладных вынікаў, або зыходзячы з колькасці харугваў — калі ведаць сярэдні лік яе воінаў.
Польскі гісторык Тадэвуш Ладагурскі, які прысвяціў гістарычнай дэмаграфіі Польшчы ХIV ст. спецыяльныя працы, на падставе дадзеных аб каланізацыі сцвердзіў, што яшчэ ў 1340 г. насельніцтва тэрыторыі Польшчы (апрача Заходняга Памор’я і Любускай зямлі) складала 1800 тыс. чалавек, з чаго палова (936 тыс.) жыла ў межах Польскага Каралеўства5. Вынікі яго даследаванняў трапілі пад крытыку, тым не менш некаторыя вядомыя гісторыкі (і польскія — Г.Лаўмяньскі, Л.Крывіцкі, З.Качмарчык, Э.Вельрозэ, і нямецкія — напрыклад, В.Кун) ацэньвалі дэмаграфічны патэнцыял каралеўства Казіміра Вялікага яшчэ вышэй. Хоць для пачатку ХV ст. не захавалася крыніц для дакладных разлікаў, сучасны польскі грунвальда¬знаўца Мар’ян Біскуп прыйшоў да заключэння, што перад 1410 г. у Польскім Каралеўстве жылі 1800 тыс. жыхароў, тады як у межах Нямецкага ордэна магло налічвацца да 500 тыс. насельнікаў. Што да дэмаграфічнага патэнцыялу ВКЛ, то М.Біскуп вызначыў яго толькі для этнаграфічнай Літвы — 300 тыс., тады як пра колькасць жыхароў вялізных абшараў Русі гісторыкам не гаворыцца нічога з прычыны „адсутнасці дадзеных“.
Сапраўды, да ХVI ст. няма статыстычных матэрыялаў, на аснове якіх можна было б рабіць разлікі, аднак, як даўно прынята лічыць у гістарыяграфіі, колькасна ў часы Вітаўта русіны ВКЛ шматкроць перасягалі літоўцаў. Згодна з меркаваннем знаўцы праблемы Г.Лаўмяньскага, на тагачаснай тэрыторыі ВКЛ (каля 1 млн. км. кв.) магло жыць да 2 млн. чалавек, з якіх уласна літоўцы мелі б налічваць не больш за 300 тыс. Нават калі зменшыць колькасць русінаў прыкладна да 1 млн., то супольны дэмаграфічны патэнцыял саюзнікаў на 1410 г. будзе перасягаць 3 млн. чалавек супраць 500 тыс. у Нямецкага ордэна. Іншымі словамі, у людскіх рэсурсах Ягайла і Вітаўт дасягалі больш чым 6–разовай перавагі над непрыяцелем. Да гэтага трэба дадаць, што і ў гаспадарчых адносінах польскія землі на той час ужо мала саступалі прускім уладанням Ордэна.
Вось жа, зыходзячы з такой розніцы патэнцыялаў, лёгка засумнявацца, ці мог Ордэн рэальна ўяўляць „смяротную небяспеку“ для існавання Польскага Каралеўства і ВКЛ, або пагрозу знішчэння іх народаў, пра што так часта сцвярджалася ў айчыннай гістарычнай літаратуры. Яшчэ рэцэнзуючы першае выданне кнігі С.Кучыньскага, Г.Лаўмяньскі справядліва скрытыкаваў гэты тэзіс. Ён даводзіў, што па гаспадарча–дэмаграфічных рэсурсах Ордэн саступаў нават асобна ўзятай Польшчы. Таму Ордэнская дзяржава не пагражала існаванню Польскага Каралеўства і ВКЛ. Праўда, умацаванне Ордэна на Балтыцы шкодзіла іх эканамічным інтарэсам, але гэта ўжо праблема іншага ўзроўню.
Зыходзячы з вялізнай перавагі сілаў, Ягайла і Вітаўт у 1410 г. маглі правесці толькі частковую мабілізацыю, і яны сабралі для паходу толькі лепшыя сілы. Дыспануючы, на думку Г.Лаўмяньскага, прыкладна такімі ж ваеннымі рэсурсамі, як Польскае Каралеўства, Вітаўт задзейнічаў у прускай кампаніі іх меншую частку — маштаб мабілізацыі ўзгадняўся з рэальнай неабходнасцю, а выведныя службы абодвух манархаў, трэба думаць, валодалі дастатковай інфармацыяй наконт арміі непрыяцеля. Выпраўленне большых чым патрэбна сілаў у далёкую дарогу было і нерацыянальным, і небяспечным. Да таго ж, пакінутае дома баярства пэўна мела заданнем звязваць сваёй актыўнасцю Інфлянцкі ордэн, каб не даваць яму магчымасці выслаць армію да Ульрыха фон Юнгінгена.
На падставе дадзеных Яна Длугаша пра колькасць харугваў гісторыкі вызначалі больш дакладныя памеры армій. Не пералічваючы ўсіх, прывяду вынікі самых аўтарытэтных даследчыкаў. Так, згаданы вышэй М.Біскуп падае для польскай арміі 30 тыс. (што выглядае перабольшаннем), з якіх 16 тыс. конніцы, тады як сілы Вітаўта ацэньвае на 11 тыс. коннікаў. Больш рэалістычным і ўзважаным, хоць не бездакорным уяўляецца падыход А.Надольскага, які прапанаваў лічыць, што войска Вялікага Княства магло налічваць 10 тыс. — палову ад колькасці польскай арміі (20 тыс.), і разам з тым „палову агуль¬нага мабілізацыйнага патэнцыялу Літвы, акрэсленага попісам 1528 г.“17 Тое, што Вітаўт прывёў у Прусію меншую армію, чым Ягайла, не выклікае сумненняў, але ў супастаўленні яе памераў з дадзенымі 1528 г. наўрад ці была неабходнасць.
Само па сабе выкарыстанне першага перапісу войска ВКЛ для вызначэння памераў арміі 1410 г. надзвычай праблематычнае. Як вядома, гэты перапіс быў няпоўны — ахапляў не ўсю тэрыторыю Вялікага Княства і не ўсе катэгорыі жыхароў (не пашыраўся, прыкладам, на панцырных і путных), а некаторыя з тых земляў, што выстаўлялі харугвы ў 1410 г., на час стварэння попісу былі ўжо ў складзе Маскоўскай дзяржавы (Смаленская і Чарнігава–Северская). За амаль 120 гадоў, цягам якіх тэрыторыя ВКЛ зменшылася на 1/3, і колькасць, і структура насельніцтва кожнай зямлі хутчэй за ўсё істотна змяніліся. Асабліва значнай магла быць розніца акурат на сумежных з Прусіяй абшарах Літвы і Жамойці, для развіцця якіх 1410 г. адкрыў сапраўды новую эпоху. Наогул, вызначаць дэмаграфічны патэнцыял дзяржавы на год славутай бітвы па звестках, створаных праз 5—6 пакаленняў, мякка кажучы, недастаткова карэктна. Здаецца, і сам А.Надольскі добра разумеў адноснасць прапанаванай ім вeлічыні, бо песімістычна заўважаў, што на цяперашнім узроўні даследаванняў дакладнае вызначэнне колькасці войскаў з абодвух бакоў проста немагчымае, таму ўсе меркаванні, якія выказваюцца цяпер па гэтым пытанні, застаюцца адно толькі больш ці менш абгрунтаванымі гіпотэзамі.
Калі вызначэнне агульнай колькасці арміі звязана з такімі складанасцямі, то яшчэ менш падстаў дакладна вызначаць этнічны склад сілаў ВКЛ. З народаў арміі Вітаўта, сярод якіх польскі храніст адрозніваў „літоўцаў“, „русінаў“, „жамойтаў“ і „татараў“, прасцей за ўсё гаварыць пра колькасць і ўдзельную вагу апошніх. Татары хана Джалаладдзіна, якія ўваходзілі ў армію Вітаўта, налічвалі, паводле Длугаша, адно 300 вершнікаў, аднак даследчыкі лічаць, што іх было не менш за 1 тыс. А вось наконт суадносін літоўцаў і русінаў у гістарыяграфіі даўно выказваюцца самыя розныя меркаванні. Некаторыя гісторыкі прымалі, што на полі пад Грунвальдам, магчыма, пераважалі русіны, або што іх налічвалася ўдвая больш, чым літоўцаў, іншыя ж дапускалі, што тых і другіх у Вітаўта было прыкладна пароўну. Асобна вылучаецца пазіцыя Т.Васілеўскага, які палічыў магчымым сцвярджаць, што балты складалі 2/3 арміі ВКЛ, але не падаў пераканаўчай аргументацыі.
На якіх падставах можна атрымаць уяўленні аб этнічных суадносінах у арміі Вітаўта? Відаць, толькі са сведчанняў Длугаша, выкарыстоўваючы якія, праўда, важна ўсведамляць іх ненадзейнасць. Як паказаў Свэн Экдаль, на падставе інфармацыі з Branderia Prutenorum і лік харугваў (г.зн. і падлікі колькасці войска), і прапорцыі відаў узбраення могуць быць непраўдзівымі. Да асцярожнага абыходжання з Длугашавым апісаннем харугваў заклікалі і польскія гісторыкі. Тым не менш, амаль усе разлікі і рэканструкцыі, датычныя арміі Ягайлы і Вітаўта, абапіраюцца на звесткі Длугаша, бо іншых проста не захавалася.
З усіх 40 харугваў ВКЛ польскі храніст назваў 21: „троцкая, віленская, гарадзенская, ковенская, лідская, медніцкая, смаленская, полацкая, віцебская, кіеўская, пінская, наваградская, берасцейская, ваўкавыская, драгічынская, мельніцкая, крамянецкая, старадубская. Іншыя насілі назвы ад асобаў літоўскіх князёў, якім Вітаўт даручыў іх кіраванне, менавіта Жыгімонта Карыбутавіча, Сямёна Лугвена, Юрыя“. Такім чынам, па назвах нам вядомая толькі палова фармаванняў, прычым 18 з пералічаных харугваў — земскія. З апошніх 8 супадаюць з пазнейшымі ваяводствамі (віленскае, троцкае, смаленскае, полацкае, віцебскае, наваградскае, берасцейскае і кіеўскае), астатнія 10 адпавядаюць землям ці паветам. Большасць харугваў ВКЛ (30 з 40), паводле Длугаша, мела на штандарах герб „Пагоню“, што непраўдападобна, і толькі на 10 былі „калюмны“ („Слупы Гедыміна“), г.зн. яны з’яўляліся надворнымі харугвамі вялікага князя.
Тут варта адразу закрыць пытанне наконт меркаванага ўдзелу ў бітве „рускай“ харугвы з Ноўгарада Вялікага. Хоць у Длугаша нічога падобнага не згадваецца, у гістарычнай літаратуры даўно пашырылася меркаванне, што ў бітве з Ордэнам браў удзел і „отряд новгородцев под руководством Лугвеня“. На павер яно аказваецца зусім недаказаным. Усе развагі пра ноўгарадцаў абапіраюцца толькі на адну канкрэтную згадку ў ніжненямецкай хроніцы, створанай па чутках пасля бітвы, якая за¬фіксавала фантастычныя ўяўленні пра яе ўдзельнікаў: „кароль Ноўгарада“, які быццам „прыйшоў з русінамі“, названы тут разам з царом татараў, мільёнамі сарацэнаў, турак, персаў і г.д. Гэтую неверагодную інфармацыю немагчыма ўспрымаць як вартае ўвагі сведчанне, што даказвала б прысутнасць наўгародцаў на полі бітвы. У пачатку ХV ст. Ноўгарад Вялікі традыцыйна ўхіляўся ад адкрытай вайны з Ордэнам, аберагаючы сваю самастойнасць палітыкай нейтралітэту. Калі ж дапускаць, што за пералічанымі ў хроніцы правадырамі ўсё ж хаваліся рэальныя постаці, то не выключана, што „каралём Ноўгарада“ мог быць названы князь Ноўгарада–Северскага — зямлі, якая ў 1410 г. выставіла сваю харугву. Што да князя Сымона Лугвена Альгердавіча як камандзіра ноўгарадцаў, то ён узначальваў пад час бітвы смаленскія харугвы. А згаданы Длугашам князь Юры, якому Вітаўт таксама даручыў кіраванне часткай харугваў, не мог быць Лугвенавічам, бо сын Сымона Лугвена меў тады якіх–небудзь 10 ці крыху больш гадоў.
Паколькі большасць харугваў арміі ВКЛ фармавалася па тэрытарыяльным прынцыпе35, а насельніцтва многіх рэгіёнаў было, як правіла, поліэтнічным, то іх этнічная ідэнтыфікацыя можа быць вельмі прыблізнай. Напрыклад, на Падляшшы русіны сутыкаліся з палякамі, а ў Панямонні і Павіллі — з літоўцамі. Падобная сітуацыя склалася на ўкраінска–польскім і польска–прускім памежжы. Урэшце, асобныя харугвы, як і ўсё войска, маглі быць і этнічна „пярэстымі“, бо этнічны фактар на той час яшчэ не вызначаў прыроду канфліктаў. Прыкладам, большасць рыцараў хелмінскай зямлі, якая ваявала пад штандарамі Ордэна, размаўляла па–польску, а ў арміі Ягайлы, наадварот, былі і нямецкія рыцары.
Не аддаючы належнага ўсёй складанасці разлікаў, Аляксандр Барбашоў у свой час даводзіў, што ў арміі Вітаўта з 40 харугваў ажно 36 былі „рускія“ (г.зн. беларускія і ўкраінскія), і толькі 4 — літоўскія і жамойцкія. Дадаўшы да іх яшчэ 7 „рускіх“ харугваў каралеўскай арміі (львоўскую, пярэмышльскую, холмскую, галіцкую і тры падольскіх), ён атрымліваў 43 харугвы русінаў — амаль столькі ж, колькі палякаў. Да блізкіх разлікаў прыйшоў Дзмітры Даўгяла, які, праўда, называў літоўскімі не 4, а 5 з пералічаных Длугашам харугваў (віленскую, ваўкавыскую, ковенскую, медніцкую і троцкую). І хоць такі павярхоўны падыход быў слушна раскрытыкаваны С.Кучыньскім, у сучаснай айчыннай літаратуры да яго часам вяртаюцца.
Між тым, з этнічнай ідэнтыфікацыяй некаторых вядомых па назве фармаванняў не ўсё так проста. Так, харугву Жыгімонта Карыбутавіча, хоць тая і на штандары мела „Пагоню“, і яе князь быў літоўскага паходжання, Длугаш пад нумарам 51 чамусьці змясціў у складзе польскай арміі. Праўдападобна, гэта было звязана з тым, што яна складалася з рыцарства валынскіх зямель, спрэчных паміж Літвой і Польшчай. Малаверагодна, каб прычынай стала цалкам польскае рыцарства, навербаванае Карыбутам у сваю харугву, як гэта тлумачыў А.Надольскі.
Доўгі час вялася вострая палеміка адносна прыналежнасці згаданай Длугашам медніцкай харугвы, і пытанне, думаю, засталося адкрытым. З моманту выхаду „Вялікай вайны“ С.Кучыньскага гэтая харугва залічвалася да палкоў Жамойцкай зямлі. Магчыма, пад яго ўплывам да Жамойці аднеслі яе і аўтары крытычнага разбору хронікі Длугаша. С.Кучыньскі сцвярджаў, што тыя Меднікі, якія пад Вільняй, „не могуць уваходзіць у разлік, паколькі не выконвалі палітычна–адміністрацыйнай ролі, тады як Меднікі—Ворні з 1417 г. былі сядзібай жамойцкага біскупа“, ды што Длугаш у сваёй хроніцы заўжды згадвае менавіта іх. Больш за тое, спасылаючыся на пераказ ліста рагнецкага комтура ад 13 чэрвеня 1410 г., дзе гаворыцца, быццам Вітаўт загадаў жамойцкім землям падрыхтаваць для вайны па 300 узброеных людзей (Кучыньскі апублікаваў копію арыгінала, у якім сказана нават пра 400 чалавек), да¬следчык настойваў, што 7 жамойцкіх паветаў сапраўды выставілі 2800 коннікаў, якія і склалі медніцкую харугву.
Меркаванне аўтарытэтнага грунвальдазнаўцы ў свой час востра крытыкаваў Ежы Ахманьскі, які адназначна звязаў медніцкую харугву 1410 г. з Меднікамі пад Вільняй і падкрэсліў, што Жамойць ніколі не дзялілася на 7 паветаў. У адказ на крытыку С.Кучыньскі выступіў з глыбокім абгрунтаваннем сваёй пазіцыі, аднак яго аргументацыя не паўсюль пераканаўчая. У прыватнасці, прывёўшы шэраг згадак, мястэчка Меднікі ў хроніцы Длугаша, ён зноў заявіў, што ва ўсіх іх гаворыцца пра пазнейшыя Ворні (Меднікі жамойцкія), між тым гэта не зусім так. Напрыклад, апісваючы паход маршала Генрыха на ВКЛ пад 1312 г., Ян Длугаш паведамляе, што рыцары рушылі на „Myedniky, Cruwiczin, Trziwiczany“. На думку С.Кучыньскага, храніст і тут мае на ўвазе Меднікі жамойцкія, аднак гэта непраўдападобна, бо ў Жамойці „Крывічан“ не выяўлена. Затое Пётр з Дусбурга пісаў пра „terra Crivicie“ у Беларускім Панямонні, на Наваградчыне. Услед за ім „Kriwitzin“, „Kriwi¬tzenland“ на Наваградчыне змясціў Мікалай з Ярошына. Вядома, што Длугаш шырока выкарыстоўваў гэтыя нямецкія хронікі, з іх у польскага аналіста і з’явіліся „Крывічаны“. Няма сумнення, што ў гэтым выпадку Длугаш мае на ўвазе Меднікі ў Павіллі, а не ў Жамойці. Пра тыя ж віленскія Меднікі неаднаразова пісалася раней у „Літоўскім апісанні шляхоў“, створаным у канцы ХIV ст. (маршрут 72, 81, 97 і інш.). Менавіта яны з’яўляліся аб’ектам нападаў ордэнскіх кантынгентаў і на пачатку ХV ст.. Таму наўрад ці можна сцвярджаць, быццам на момант генеральнай бітвы гэтыя Меднікі былі настолькі нязначнымі, што не маглі выставіць харугвы. Тым больш, што да цэнтральнай харугвы маглі далучацца іншыя суседнія, меншыя двары. Паводле перапісу 1528 г. Меднікі з–пад Вільні мусілі выставіць 138 коней. Значыць, Длугашава медніцкая харугва магла выстаўляцца не з Жамойці, а з павілейскіх абшараў, на той час моцна каланізаваных славянамі. У такім выпадку і яе прынамсі напалову мусілі складаць русіны.
Калі прыняць версію С.Кучыньскага і паверыць, быццам адна Жамойцкая зямля выстаўляла амаль 3–тысячнае войска (2800 коннікаў), прычым, гэта былі 7 харугваў, якія называліся адной, „медніцкай“, то трэба дапускаць, што і іншыя земскія харугвы маглі налічваць прынамсі па 1—2 тыс. У выніку агульная колькасць арміі Вітаўта дасягне неверагодных памераў, што само па сабе абвяргае сцвярджэнне С.Кучыньскага. Пагадзіцца з ім немагчыма і з іншых меркаванняў. Жамойць толькі–толькі выйшла з–пад улады Ордэна, перажыўшы антынямецкія паўстанні і вайну 1409 г., да таго ж значныя сілы яна мусіла пакідаць дома на выпадак уварвання прускіх або інфлянцкіх кантынгентаў. Цяжка ўявіць, каб гэтая зямля без неабходнасці пайшла на максімальныя мабілізацыйныя высілкі, ставячы сябе пры гэтым у небяспечнае становішча. З іншага боку, ваенныя рэсурсы небалцкай часткі ВКЛ некаторымі гісторыкамі, здаецца, безпадстаўна заніжаюцца. Ядро арміі Вітаўта ўтварала коннае паспалітае рушанне шляхты і баяраў, а таксама — хоць у меншай ступені — фармаванні, выстаўленыя ад мяшчанства. Калі ўлічваць, што ў 1410 г. было мабілізаванае і путнае, дробнае баярства, вельмі шматлікае акурат на ўсходніх абшарах ВКЛ, то правамерна меркаваць, што за кошт іх, а таксама фармаванняў ад гарадоў землі Беларусі маглі выставіць дастатковую колькасць харугваў, і не менш укамплектаваных, чым этнічная Літва або маленькая і аслабленая Жамойць.
Такім чынам, пры пэўнай спрошчанасці можна меркаваць, што з русінаў (беларусаў) былі сфармаваныя такія харугвы, як гарадзенская, лідская, смаленскія (тры), полацкая, віцебская, пінская, наваградская, берасцейская, ваўкавыская, а ў медніцкай (калі прымем яе за павілейскую), віленскай і нават троцкай яны маглі складаць значную частку коннікаў. У фармаваннях з Падляшша (драгічынскім, мельніцкім і крамянецкім) іх доля магла быць яшчэ большай. Да пералічаных трэба дадаць 3 харугвы з Украіны — кіеўскую, старадубскую і валынскую (Жыгімонта Карыбутавiча). Невядома, дзе фармаваліся астатнія харугвы, але нават калі б яны паходзілі з этнічнай Літвы, то русінаў усё адно было б у арміі Вітаўта не менш за палову. Між тым, сярод неназваных Длугашам харугваў хутчэй за ўсё былі яшчэ кантынгенты з некаторых іншых зямель Беларусі — Менскай, Слуцкай, Тураўскай і інш. З улікам 7 харугваў з Русі кароннай, хоць яны фармаваліся і з удзелам польскага элементa, русіны сапраўды ўяўлялі ў арміі саюзнікаў вялікую сілу, магчыма — другую пасля палякаў. У гэтай сувязі была б несправядлівай недаацэнка іх удзелу ў бітве, падобна як неапраўданым з’яўляецца прысваенне ім галоўнай заслугі ў перамозе.

_________________
Living history community "Die stadt Elbing 1360-1410"
Ska, piwo, halabardy!


Вернуться к началу
 Профиль  
 
 Заголовок сообщения: Re: Структура войск ВКЛ
СообщениеДобавлено: 05-07, 19:54 
Не в сети
главбюргер
Аватара пользователя

Зарегистрирован: 15-08, 16:34
Сообщения: 7047
Откуда: Brzesc, Bialorus
Цитата:
Шляхта, в зависимости от своего правового и материального положения, в свою очередь делилась на две части: феодалов и военно- служилых людей, а не имевших зависимых крестьян. Все феодалы входили в сословие шляхты и назывались, в зависимости от того, к какой группировке они принадлежали, князьями, панами, боярами — шляхтой или шляхтой " хорошо осевшей ". Они обычно имели собственные гербы, или наделялись ими, получив шляхетство от короля. К военно- служилых людей относились: шляхта, которая не имела феодально зависимых крестьян, но обладала небольшими наделами земли на правах собственности и обрабатывала их собственной работой ( застенковая знать, панцирные бояре ); безземельная и служилой знати, которая жила за счет службы в крупных магнатов или аренды в них небольших наделов земли, которые она обрабатывала собственным трудом .

Так, согласно решениям сеймов 1528 и 1529., Один вооруженный всадник должен был выставляться из восьми крестьянских " служб", т.е.. примерно с двух крестьянских хозяйств ( дымов ). Если шляхтич не менее восьми служб или вообще не имел крестьян, то он был обязан явиться в армию лично. Как пример можно привести данные из " Переписи ополчения Вел. кн. Лит., Созванного Гродненским Сейма от 10 мая 1567 г. », которые явно показывают огромную границу в имущественном плане, что лежала между различными представителями одного сословия. В то время, когда крупные феодалы могли выставить в армию целые конные отряды, представители мелкой шляхты время не имели даже хорошего вооружения (см. Приложение 1) .

На основании данных переписей ( подписей ) войска ВКЛ 1528, 1565 и 1567. о количестве конных воинов, которых выставили шляхтичи — вассалы великого князя, их можно разделить по величине земельных владений на пять основных социальных категорий феодалов: мелкие (1 конь ), мелкие ( 2 — 10 лошадей), средние (11 — 50 лошадей), крупные (60 — 100 лошадей), крупные ( магнаты, более 100 лошадей). Абсолютное большинство дворян — вассалов великого князя являлось мелкими феодалами. В 1528 г. они составляли 81 % всех ( 2562 ) феодалов, появившихся на перепись из белорусских уездов, или 20,4 % всех ( 10178 ) феодалов ВКЛ, и выставляли 53,6 % всех ( 3873 ) лошадей из белорусских уездов , или 10,5 % всех ( 19817 ) лошадей ВКЛ [ 15, с.143 ] .

При большой бедности несколько шляхтичей обычно готовили в армии одного коня сообща. Согласно тому же решению сейма 1567 один конный воин должен был выставляться из десяти служб или двадцати дымов. Таким образом, количество лошадей, которых выставлял шляхтич в армию, дает приблизительное представление о величине его земельных владений в крестьянских службах и дымах .

Тем не менее, для признания лица шляхтичем изначально не требовалось наличия каких-либо формальных условий, для этого достаточно было нести воинскую повинность в армии великого князя или иного крупного феодала.

_________________
Living history community "Die stadt Elbing 1360-1410"
Ska, piwo, halabardy!


Вернуться к началу
 Профиль  
 
Показать сообщения за:  Поле сортировки  
Форум закрыт Эта тема закрыта, вы не можете редактировать и оставлять сообщения в ней.  [ Сообщений: 16 ] 

Часовой пояс: UTC + 2 часа


Кто сейчас на конференции

Сейчас этот форум просматривают: нет зарегистрированных пользователей и гости: 0


Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения

Найти:
Powered by Forumenko © 2006–2014
Русская поддержка phpBB